Гісторыя66

Дзе і калі ў Беларусі была «шчаслівая жызнь»

На Віцебшчыне існуе мясціна, лёс якой адначасова павучальны і анекдатычны. 

Урочышча. Фота: blukach.by

Калісьці ў глухіх балоцістых лясах Лепельшчыны, што на поўдзень ад райцэнтра, знаходзілася вёска Карсаўшчына, або Карсашчына, Красашчына — нават самі жыхары не маглі дакладна сказаць, як правільна. 

Беларускі мовазнавец Аляксандр Рогалеў у такіх назвах як Карсашчына, Куршынавiчы, Куршы і Курчы бачыў меркаваную сувязь са старажытнабалцкім этнонімам корсь (куроны, куршы). Праўда, жылі яны даволі далёка ад гэтых мясцін — на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.

Але ў 1930-я гады гэтая назва чымсьці не задаволіла партыйнае кіраўніцтва раёна. Чым тлумачылі змену назвы, немілагучнасцю ці ідэалагічнай неадпаведнасцю, невядома, але, як сведчыць алфавітны паказальнік перайменаванняў да «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» Жучкевіча, у 1939 годзе вёска атрымала новую назву — «Счастливая Жизнь». Адпаведна на беларускую перадавалі не прамым перакладам, а транскрыпцыяй як Шчаслівая Жызнь.

У той год перайменавалі 11 паселішчаў у раёне. Так, яўна шляхецкае Аўгустава стала Звяздой, Клімонцава — Кастрычнікам, Іван-Бор — Чырвоным Кастрычнікам, а яшчэ адной Жызню, праўда, не Шчаслівай, але Свабоднай, стала Забеліна.

Карсаўшчына на даваеннай карце РСЧА

Але, відаць, перадваенныя перайменаванні не далі ўсім новым назвам трывала замацавацца ў галовах і на паперы. Карсаўшчына спарадычна з'яўляецца на працягу ўсяго XX стагоддзя. 

На 500-метровай карце РСЧА, якія выдаваліся аж да самага пачатку вайны, яшчэ Карсаўшчына ў атачэнні хутароў Ваславава, Казіміравы, Доўгая Лужа, Схеда — ад гэтых паселішчаў гісторыя не пакінула ніякіх слядоў. 

Праз 20 гадоў, у ліпені 1961 года вёску пад назвай Карсаўшчына перадалі з Красналуцкага ў Валосавіцкі сельсавет Лепельскага раёна.

У «Слоўніку назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці» Яўгена Рапановіча, выдадзеным у 1977 годзе, прысутнічае і Красашчына, і Шчаслівая Жызнь — абедзве ў саўгасе «Валосавічы» Лепельскага раёна.

Шчаслівая Жызнь на карце Генштаба

На карце-кіламетроўцы Генштаба, выдадзенай у 1979 годзе, пазначана «Счастливая Жизнь». Гэтая назва фігуруе і на сучасных картах 1990-х гадоў, праўда, ужо як лясное ўрочышча.

Выявілася, што жыццё ў Шчаслівым Жыцці было не такім ужо і шчаслівым, як дэкларавала надуманая савецкая назва. Жыццё аказалася надзвычай цяжкім. Мабыць, савецкія кіраўнікі не ведалі, што для шчасця людзям адной ідэалогіі недастаткова.

«Кінула вучобу вясной. Усё праз невыноснае жыццё ў Шчаслівым Жыцці. Думала, што горш не бывае», — так прыгадвалі пра Шчаслівае Жыццё былыя вяскоўцы. 

Жыхары — хто выязджаў з лясной вёскі, хто паміраў ад старасці. Школу закрылі, а яе будынак перавезлі ў суседнюю вёску. У 1970 годзе ўжо заставалася зусім мала людзей. А пасля, у канцы 1980-х гадоў, вёска раптам знікла. 

Шчаслівае Жыццё на карце 1990-х гадоў

Праўда, развітацца з ёй афіцыйна доўга не наважваліся. Яе паспелі ўнесці ў 1999 годзе ў першую камп'ютарную базу даных населеных пунктаў Беларусі, прысвоіўшы ўнікальны код СОАТО 2227804126.

У спісе населеных пунктаў, які да стварэння Адзінага рэестра адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь выконваў функцыю дзяржаўнага ўліку населеных пунктаў, каля назвы паселішча маецца рукапісная паметка: «упр. р. 84 — 22.12.01 г.». 

Такім чынам, вёскі афіцыйна не стала 22 снежня 2001 года. Тады і скончылася гісторыя Шчаслівага Жыцця на Беларусі.

Ад Шчаслівага Жыцця сёння не засталося ніводнага следу

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • CV
    14.03.2024
    Ася К, хутчэй у развал і дэградацыю ўсіх сфер быцця
  • Іван сялянскі сын
    14.03.2024
    Як вам назва вёскі Политотделец? На чашнікаўшчыне там непадалёк
  • Волат
    14.03.2024
    Іван сялянскі сын, абы не Омоновец  

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць