Грамадства2

Падмурак нахіленага дома на вуліцы Купрэвіча ў Мінску ўмацуюць палямі

Гмах з 16 паверхаў, які прапісаўся на Купрэвіча, 16 у мінскім Уруччы, даў празмерную ўсадку і нахіліўся больш, чым належыць. З-за непрыемнага сюрпрызу здачу дома затрымалі амаль на пяць гадоў. Летась забудоўшчык — Мінскі домабудаўнічы камбінат — нарэшце ўручыў ключы дольшчыкам 3-й секцыі. Аднак праблемы засталіся, і ў Мінгарвыканкаме расказалі, як будуць умацоўваць падмурак.

Праблемны дом на Купрэвіча, 16. Фота: Onliner.by

Пра работы, якія плануецца правесці ў праблемным доме, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў. Відэафрагмент апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Чыноўнік сказаў, што па доме па вуліцы Купрэвіча былі пэўныя праблемы, і дадаў, што трэцяя секцыя ўжо была ўведзеная, а па першай і другой секцыях былі распрацаваны праектныя рашэнні, звязаныя з узмацненнем падмурка. Яны цяпер праходзяць экспертызу.

Паводле слоў Аляксандра Чэрнікава, у чэрвені 2024 года была аб'яўленая працэдура, якая тычыцца выбару падраднай арганізацыі па ўладкаванні паляў. Яе вынікі падвядуць 5 ліпеня. Пасля таго, удакладніў чыноўнік, падрадчык адразу выйдзе на аб'ект.

«Гэта будзе ўжо ў гэтым месяцы. На першым этапе выканаюць 45 бураін'екцыйных паляў, з якіх дзевяць павінны прайсці выпрабаванні», — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Пасля трэба будзе зрабіць яшчэ 257 паляў — па восем штук у дзень. Складанасці дадае тое, што работы трэба выканаць у падвальных памяшканнях дома, але, нягледзячы на гэта, умацаванне падмурка плануецца завяршыць за лета і восень.

Дом на Купрэвіча, 16 пачалі будаваць у 2017 годзе. У ім тры секцыі па 16 паверхаў і 235 кватэр. Але ў 2019 годзе будоўля раптам спынілася, бо высветлілася, што дом, які стаіць на месцы рэчышча былой ракі, даў празмерную ўсадку.

Каментары2

  • Філіп
    03.07.2024
    Ну вось, сёння пазнаў новае беларускае слова -- паля.
    Быў вымушаны пераключыцца на расейскую версію, а то чытаю артыкул і не магу зразумець, якім чынам "полем" будуць умацоўваць фундамент))
  • *
    04.07.2024
    Філіп, і гэта добра.

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь20

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер жыве падлетак Рома Кагадоўскі, які 3 гады таму ледзь не загінуў, ратуючы брата з пажару?13

«Сказалі маці, што застрэліўся». У войску ў Дзень Незалежнасці загінуў малады салдат12

Галоўкам ВМС Украіны: Расія губляе крымскі хаб у Чорным моры

Новая тэхналогія робіць дроны няўразлівымі для глушылак2

Мужчына на лецішчы падавіўся шашлыком і памёр1

Рэжысёра Руслана Зголіча адправілі на прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі

Турэцкія заўзятары збіраюцца масава паказаць «воўчае вітанне» на матчы Турцыя — Нідэрланды4

«Не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці». Узламана перапіска супрацоўнікаў расійскай разведкі1

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь20

Лукашэнку стала дрэнна на саміце ШАС у Казахстане — Дождь

Галоўнае
Усе навіны →