Грамадства

Да сямі з паловай гадоў калоніі атрымалі абвінавачаныя ў «падрыхтоўцы тэракту» ў Дзень Перамогі, пра што яны не ведалі

Генпракуратура агучыла тэрміны, якія вынеслі ўдзельнікам справы аб «падрыхтоўцы да тэракту ў Дзень Перамогі». Галоўнага фігуранта ў справе, якога назвалі арганізатарам тэракту, Валера Водзіна судзілі завочна. Суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі і 24 тысячы рублёў штрафу. 

 Яшчэ чацвёра абвінавачаных, якія на момант затрымання знаходзіліся ў Беларусі, асуджаныя па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.

Гэта Вікторыя Волчак, Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак, а таксама Андрэй Грыгор'еў. Паводле версіі КДБ, яны нібыта ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы тэракту да 9 мая 2023 года, для чаго быццам бы атрымлівалі з Кіева пасылкі з выбухоўкай, схаванай у электраплітах. Як паказана ў паведамленні Генпракуратуры, яны не ведалі аб «сапраўдных злачынных намерах» арганізатара «тэракту».

Аднак суд вынес ім пакаранне ад 7 да 7,5 гадоў пазбаўлення волі. Аднак каму які канкрэтна далі тэрмін, не ўдакладняецца. 

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны. 

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць