Свет11

Падпал IKEA ў Вільні: грамадзяніну Украіны прад’яўлены абвінавачанні ў тэрарызме

У сераду Віленскі акруговы суд пачаў закрытае паседжанне па справе аб падпале гандлёвага цэнтра IKEA. Абвінавачаны — грамадзянін Украіны, якому на момант учынення злачынства было 17 гадоў, піша Delfi.lt.

Малады чалавек прызнаў сваю віну і пагадзіўся даваць паказанні. На пасяджэнне яго даставілі супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі (СГБ) — 13 мая споўніцца год, як ён знаходзіцца за кратамі, і да гэтай даты ён утрымліваўся пад вартай.

«Ён сказаў, што згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі, ён прызнаецца, я думаю, што ў прынцыпе ў гэтай справе магчыма скарочанае вывучэнне доказаў, тады прысуд можа быць скарочаны на траціну, закон прадугледжвае ў такіх выпадках пакаранне на траціну менш», — сказаў агенцтву Elta пракурор Генпракуратуры Томас Улдукіс, які падтрымлівае абвінавачванне ў гэтай справе.

Паводле пракурора, абвінавачванне па дадзенай справе з'яўляецца ўсебаковым і падрабязным, у ходзе папярэдняга расследавання ўкраінец неаднаразова дапытваўся і даваў паказанні. Пры скарочаным вывучэнні доказаў сведкі ў суд не выклікаюцца і не дапытваюцца.

Акрамя таго, як непаўналетні грамадзянін Украіны ён не можа быць асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін больш за 10 гадоў. Справа разглядаецца на закрытых судовых пасяджэннях, паколькі на момант учынення злачынства малады чалавек быў непаўналетнім.

Наступнае слуханне па справе адбудзецца 9 мая.

Абарону ўкраінца ў судзе ажыццяўляе прызначаны Літоўскай дзяржавай адвакат, а з удзельнікамі працэсу ён кантактуе праз руска-літоўскага перакладчыка.

Каментары1

  • ?
    16.04.2025
    Чому подпалил? Это потому что у IKEA жовто-блакитни логотип? Просто хочу разобраться

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць