Грамадства55

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі

Выданне «Драгічынскі веснік» апублікавала ў тыктоку ролік, у якім школьнікі паслухмяна складаюць свае смартфоны ў спецыяльную шафку, а пасля таго садзяцца за парты і чытаюць папяровую газету. У подпісе рэдакцыя абвясціла пра пачатак ініцыятывы «Газета замест інтэрнэту», якая нібыта будзе распаўсюджвацца ў навучальных установах раёна, заўважыла выданне BGMedia.

Скрыншоты з відэа

Аднак інтэрнэт-супольнасць замест ухвалення ўспрыняла гэта відэа з іроніяй і пасміханнямі. Каментатары пісалі:

«Горш, чым у арміі»;

«Рухаемся назад у мінулае»;

«Так, а відэа ў інтэрнэт навошта выклалі?»,

«Прагрэс ужо не ў модзе — пара рэгрэсаваць у савок».

@drogichin.by Редакция "ДВ" объявляет новый тренд:  газета вместо Интернета, который будет расспространяться в учреждениях образования района #газета #тренд #дрогичин #рекомендации #беларусь ♬ оригинальный звук - ДРОГИЧИН.by

Адзін з карыстальнікаў заўважыў, што нейкі вучань паклаў у шафку не тэлефон, а калькулятар, і прымацаваў у доказ гэтага скрыншот.

Скрыншот з відэа

Многія ўзгадалі нядаўні выпадак у Віцебску, калі школьнік зламаў руку і не змог патэлефанаваць маці, бо ў яго забралі тэлефон — гэта, маўляў, паказвае, да чаго можа прывесці падобная «дысцыпліна».

Паводле задумы рэдакцыі, ролік павінен быў падтрымаць школьныя правілы і паказаць каштоўнасць друкаваных СМІ, але замест гэтага стаў сімвалам адставання і неадпаведнасці сучаснаму свету.

Карыстальнікі жартуюць, што, каб быць паслядоўнымі, аўтару відэа таксама трэба было здаць свой тэлефон перад здымкамі.

Іронія сітуацыі ў тым, што, прапагандуючы «жыццё без інтэрнэту», газета зрабіла гэта праз тыкток — адну з самых «гаджэтазалежных» пляцовак.

Каментары5

  • Зачем останавливаться на достигнутом?
    12.11.2025
    Дальше портянки вместо носков!
  • Так і тут
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • анатам
    12.11.2025
    Да здравствует "Советская Белоруссия" вместо туалетной бумаги...

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць