Дзяржаўтаінспекцыя перайшла на ўзмоцнены кантроль на дарогах у сувязі з кепскімі ўмовамі надвор’я.

Здымак ілюстрацыйны
У выхадныя інспектары разам са спецузводам «Дэльта» патрулююць рэспубліканскія і мясцовыя трасы Гродзенскай вобласці, выкарыстоўваючы схаваны кантроль і дроны. Асобная ўвага надаецца пешаходам, якія рухаюцца ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў.
Адначасова атрад «Страла» працуе на аварыйна небяспечных участках у Віцебскай і Гомельскай абласцях, прымяняючы відэафіксацыю. Кіроўцам рэкамендуюць пераходзіць на зімовы стыль язды і трымаць бяспечную дыстанцыю.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары