Здарэнні22

На Случчыне кіроўцу параніў металічны прадмет, які вылецеў з-пад колаў машыны

У Слуцкім раёне раніцай 25 лістапада зафіксавана сур’ёзнае ДТЗ, у выніку якога пацярпела жанчына-кіроўца. Паводле даных ДАІ Мінскай вобласці, здарэнне адбылося прыкладна ў 08:45 раніцы.

Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Жыхарка Слуцкага раёна кіравала аўтамашынай Volkswagen Touareg і рухалася па 368‑м кіламетры аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расіі (Звянчатка) — Крычаў — Бабруйск — Івацэвiчы» ў напрамку Слуцка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры сустрэчным раз’ездзе з іншым, пакуль не ўстаноўленым транспартным сродкам, з-пад яго колаў вылецеў нейкі металічны прадмет. Ён прабіў лабавое шкло Volkswagen і трапіў у салон.

У выніку ўдару 40‑гадовая кіроўца атрымала траўмы. Яе даставілі ў медыцынскую ўстанову для аказання дапамогі. Акалічнасці аварыі высвятляюцца, а аўтамабіль, з-пад колаў якога мог вылецець гэты прадмет, цяпер шукаюць.

Каментары2

  • Вольга
    25.11.2025
    Аўтамабіль шукаюць? А калі знойдуць - дык што - кіроўцу пасадзяць за найболей вытанчаную спробу кілінгу? Ці мо дарожнікам звіздзюлей выпішуць? Абсурд белрэчаіснасці зашкальвае.
  • 777
    26.11.2025
    Мне однажды штырь металлический см 30 длиной на ходу в колесо вошел

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць