Улада1414

Лукашэнка: Як у свой час Чэхія ўзяла курс на незалежнасць, так і мы будзем дзейнічаць

Пра гэта заявіў ён заявіў на сустрэчы з еўракамісарам чэхам Штэфанам Фюле. І сказаў, што ведае: ЕС будзе вычэкваць да выбараў.

Пра гэта заявіў ён заявіў на сустрэчы з еўракамісарам чэхам Штэфанам Фюле. І сказаў, што ведае: ЕС будзе вычэкваць да выбараў.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Штэфану Фюле за тое, што ён асабіста прыехаў у Беларусь. «Думаю, што пры ўсёй вашай перакананасці і прадузятасці вельмі карысна, што вы ўбачыце краіну на свае вочы. Для мяне вельмі важна, каб вы на свае вочы ўбачылі ўсе тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі», — сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, праблемы ў адносінах з ЕС вядомы. «І нават публічна магу сказаць, што,

у адрозненне ад многіх дзяржаўных службоўцаў, я не маю ніякіх надзей. Я выдатна ведаю: вы будзеце чакаць, не ведаю толькі чаму, вы будзеце глядзець, чым завершацца прэзідэнцкія выбары. Я спрабую зразумець Еўрапейскі Саюз, амерыканцаў, а цяпер ужо і расейцаў у сувязі з гэтым. З аднаго боку, гэта правільна, аб’ектыўна: і вы, і іншыя хочуць ведаць, з кім жа маюць справу ў перспектыве, хто будзе прэзідэнтам у Беларусі, — сказаў ён. — З другога боку, я хацеў бы вас проста засцерагчы ад залішніх спадзяванняў і чаканняў: Беларусь будзе рухацца сваім шляхам, чаго б нам гэта ні каштавала.
Як у свой час ваша родная краіна [Чэхія] узяла шлях на незалежнасць, шукала сяброў, якія забяспечаць ёй гэту незалежнасць і дапамогуць, гэтак жа і мы будзем дзейнічаць, забяспечваючы сваю незалежнасць. Я хачу, каб вы разумелі, што мы не ўпадзём, мы на каленях ні перад кім поўзаць не будзем — ні перад вамі, ні перад Расіяй, ні перад Амерыкай».

Беларускі лідэр заклікаў адмовіцца ад двайных стандартаў у адносінах і сканцэнтравацца на галоўных узаемавыгадных пытаннях. «Гэта наш суверэнітэт і бяспека, гэта незалежнасць нашай Беларусі, — адзначыў ён. — І мы ў імя захавання гэтай незалежнасці зробім усё. Мы не будзем бегаць па Еўропе, па Амерыцы, у Расіі, браць у вас грошы, іграць на расійскай скрыпцы і наадварот, як гэта робяць так званыя вельмі любімыя некаторымі палітыкамі ў Еўропе нашы апазіцыянеры, — мы гэтага рабіць не будзем».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць