Эканоміка44

Найбагацейшыя людзі Беларусі

Украінская газета «Дело» ўпершыню ўключыла ў сваё даследаванне нашых суайчыннікаў.

Украінская газета «Дело» ўпершыню ўключыла ў сваё даследаванне нашых суайчыннікаў.

Украінская газета «Дело» высветліла, у чыіх руках у найбуйнейшых постсавецкіх рэспубліках сканцэнтраваныя самыя салідныя бізнэс-актывы, і з дапамогай экспертаў ацаніла іх рынкавую вартасць.

Калі не дэталізаваць інфармацыю аб найбуйнейшых капіталах па краінах, усё проста і відавочна. Самыя буйныя — у Расіі, Украіне, Казахстане. Прадстаўнікі гэтых трох краін былога СССР рэгулярна трапляюць у спіс даляравых мільярдэраў планеты, які складае амерыканскі часопіс Forbes. У гэтых рэспубліках ёсць вялікія і зразумелыя замежным экспертам бізнэсы.

Самыя празрыстыя актывы ў параўнанні з іншымі краінамі Садружнасці — у расійскага і ўкраінскага бізнэсаў.
Пра іх больш за ўсё інфармацыі. Таму алігархаў гэтых дзвюх краін рэгулярна ацэньваюць і Forbes, і мясцовыя журналісты (ва Украіне, напрыклад, часопіс «Карэспандэнт», у Расіі — «Финанс»). Акрамя таго, багатыя расійцы і ўкраінцы ацэньваюцца польскім выданнем Wprost, якое да 2008 уключна штогод пісала пра сваё бачанне сотні найбагацейшых людзей Усходняй Еўропы (прадстаўнікі іншых краін СНД у рэйтынгах гэтага выдання не фігуруюць).

Да Расіі і Украіны ў гэтым плане падцягваецца Грузія: двойчы (у 2007 і 2008) капітал этнічных грузінаў (як грамадзян Грузіі, так і бізнэсоўцаў, якія жывуць або вядуць бізнэс у іншых дзяржавах) ацэньвала грузінская газета The Georgian Times. Хтосьці з грузінскай бізнэс-эліты фігуруе ў спісах Forbes у якасці прадстаўнікоў бізнэсу іншых краін (асноўныя актывы найбуйнейшых бізнэсоўцаў сканцэнтраваныя за межамі Грузіі). Так, прыкладам, Бідзіна Іванішвілі на радзіме займаецца дабрачыннасцю, а бізнэс алігарха Грузіі № 1 — у Расіі.

Сярод азіяцкіх рэспублік самыя празрыстыя і зразумелыя актывы — у Казахстане. Праўда, бізнэсоўцаў нават гэтай рэспублікі мясцовыя СМІ не ацэньваюць. У найлепшым выпадку можна натрапіць на разрозненыя згадкі пра адзінкавых асобаў. Рэйтынгі самых уплывовых персон Малдовы друкуе часопіс VIP-Magazine. Аднак ацэньваць іх капітал дзелавыя СМІ Малдовы не бяруцца. Адкрытай дакладнай інфармацыі пра топ-бізнэсоўцаў рэспублікі і іх актывы няма, чутак і скандалаў больш чым дастаткова. Да таго ж, капіталы найбагацейшых прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу Малдовы, як правіла, распыленыя па розных галінах, часта прасочваецца сувязь капіталу з адмінрэсурсам. Магчыма, з гэтай прычыны бізнэсоўцы Малдовы не трапляюць пад прыцэл Wprost. Нясмелыя спробы сістэматызаваць інфармацыю пра найбагацейшых суайчыннікаў робяць журналісты Беларусі. Спіс 100 самых багатых бізнэсоўцаў Беларусі апошнія некалькі гадоў рыхтуе мясцовая газета «Ежедневник». Аднак ацэнкі капіталаў не прыводзяцца.

Ацэньваць актывы самых багатых суайчыннікаў пакуль што наважваюцца толькі беларускія інтэрнэт-парталы.

Сукупныя актывы дзесяці найбуйнейшых бізнэсоўцаў Беларусі ацэненыя ў $1,9 млрд., а дзесяці найбуйнейшых бізнэсоўцаў Малдовы — у $1,4 млрд. Для параўнання: топ-10 алігархаў Расіі ў агульным валодае актывамі на $ 113 млрд (паводле ацэнкі Forbes).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць