Грамадства99

Крымінальная справа па смерці Бябеніна распачата не будзе

Паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.

У распачынанні крымінальнай справы па факце смерці журналіста Алега Бябеніна будзе адмоўлена, паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.

Праверку акалічнасцяў смерці журналіста праводзіць пракуратура Мінскай вобласці. Тэрмін праверкі працягваўся двойчы, у чарговы раз ён заканчваецца 3 снежня.

Цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта www.charter97.org, было знойдзенае павешаным у пятлі 3 верасня ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Да праверкі акалічнасцяў смерці журналіста прыцягваліся эксперты АБСЕ. У падрыхтаваным імі заключэнні сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, «ясна сведчаць, што прычынай смерці стала самазабойства праз павешанне». «Ацэнка і аналіз экспертаў такія, каб на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

Многія калегі і сябры Бябеніна, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, у чыю каманду ўваходзіў Бябенін, з версіяй самазабойства не згодныя.

Чакаць аб’ектыўнага расследавання гібелі журналіста Алега Бябеніна пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі бессэнсоўна, заявіў Саннікаў, каментуючы БелаПАН планы пракуратуры.

«Беларускія ўлады смерць Бябеніна ператварылі ў палітычную гульню з Еўропай. Экспертаў АБСЕ, якія прыязджалі для ацэнкі расследавання, яны проста выкарысталі. І ні следства, ні эксперты АБСЕ не развеялі нашых сумненняў у тым, што Бябенін быў забіты, а не скончыў жыццё самагубствам. Наадварот, яны толькі ўзмацнілі нашы падазрэнні», — заявіў Саннікаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою27

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы14

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою27

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць