Эканоміка

Пачаўся форум у Давосе

Сёньня на швайцарскім гарналыжным курорце Давос пачынаецца штогадовы форум па праблемах сусьветнай эканомікі. З праграмнай прамовай на ім выступіць прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Больш за 2000 лідэраў, якія прадстаўляюць бізнэс, урады, грамадзянскую супольнасьць і акадэмічныя колы розных краін сьвету возьмуць удзел у 41-м Сусьветным эканамічным форуме.

Фінансавы крызіс і зьяўленьне новых буйных гульцоў на міжнароднай арэне прымушаюць сьвет асэнсаваць новую рэальнасьць, выпрацаваць нормы для яе. «Агульныя нормы для новай рэальнасьці» — лёзунг сёлетняга давоскага форуму.

Клаўс Шваб, заснавальнік і выканаўчы старшыня форуму, перад яго пачаткам пералічыў гэтыя новыя выклікі.

Шваб: Гэта зьяўленьне Кітаю, зьяўленьне Індыі, прадстаўленых тут, як ніколі раней. Гэта наступствы новых сродкаў масавай інфармацыі, сацыяльных сетак, іх уплыў нават на палітыку. Гэта праблема скарачэньня сусьветнай запазычанасьці, праблемы занятасьці і беспрацоўя.

Паводле арганізатараў больш за 1400 бізнес-лідэраў і больш за 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў прымуць удзел у дыскусіях, а таксама кіраўнікі цэнтральных банкаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі і навуковых колаў.

Бясьпеку ўдзельнікаў форуму падтрымліваюць 4000 швэйцарскіх вайскоўцаў, на час форуму будзе закрытая частка паветранай прасторы Швэйцарыі.

З асноўным дакладам на форуме выступіць прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. Ён адклаў свой прылёт у Давос у сувязі з пазаўчорашняй тэрарыстычнай атакай у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава», ахвярамі якой сталі 35 чалавек.

Чакаецца, што Мядзьведзеў будзе гаварыць пра змаганьне з тэрарызмам, а таксама пра прывабнасьць Расеі для замежных інвэстыцыяў.

Журналісты паведамляюць, што ўвесь Давос поўны плякатаў, якія заклікаюць інвэстараў «павялічыць свае магчымасьці ў Расеі».

У форуме таксама бяруць удзел прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, чыя краіна зараз старшынюе ў групе 20-ці найбольш эканамічна разьвітых дзяржаваў, а таксама канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністры Велікабрытаніі Дэвід Кэмэрон і Японіі Наота Кан.

З трыбуны Давосу выступіць таксама міністар фінансаў ЗША Цімаці Гайтнэр, чакаецца, што тэмамі яго выступу будзе гандлёвы балянс ЗША з Кітаем і неабходнасьць рэвальвацыі юаня адносна даляра.

На думку арганізатараў паказьнікам зьмены сусьветнага балянсу зьяўляецца тое, што сёлета кітайская дэлегацыя ў Давосе ў 5 разоў большая, чым была 10 гадоў таму, а індыйская — у 4 разы большая.

Сёлетні папярэдні настрой удзельнікаў форуму — больш аптымістычны, чым быў два апошнія гады, многія чакаюць, што ў 2011 годзе пачнецца сусьветны эканамічны бум, хаця існуе шмат фактараў, якія могуць перашкодзіць новаму пад’ёму.

Міжнародны валютны фонд таксама прагназуе эканамічны пад’ём сёлета, хаця Фонд і засьцярог наконт інфляцыйнага ўсплёску, асабліва ад росту цэнаў на харчаваньне і энэрганосьбіты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ16

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ16

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць