Культура

Златка, луста і хадун

Як чароўныя агеньчыкі на балоце, то тут, то там узьнікаюць у нашым жыцьці астравы беларускасьці. І не бяды, калі каторы раптам згасьне — тут жа ўспыхне яшчэ колькі. Палітыку, музыку, інтэрнэт, юрыспрудэнцыю ахоплівае беларусізацыя. Цяпер вось і пад’есьці на хапка можна па-наску.

Як чароўныя агеньчыкі на балоце, то тут, то там узьнікаюць у нашым жыцьці астравы беларускасьці. І не бяды, калі каторы раптам згасьне — тут жа ўспыхне яшчэ колькі. Палітыку, музыку, інтэрнэт, юрыспрудэнцыю ахоплівае беларусізацыя. Цяпер вось і пад’есьці на хапка можна па-наску.

У сетцы грамадзкага харчаваньня звыклыя сучаснаму беларусу стравы цяпер можна набыць пад беларускімі назвамі. У прыватнасьці, шапікі «Хутка-смачна» ў сваім мэню прапануюць златку, лусту і хадун, а таксама кілбасу «Вясковую» і «Гаспадар». Намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі «Экспрэс-сэрвіс 91», уладальніка сеткі крамаў «Сялянскія прысмакі» і бістро «Хутка-смачна», Канстанцін Туровіч наступным чынам тлумачыць назвы страваў: «Луста — той самы бутэрброд, толькі ў нас гэта луста хлеба з салам ці паляндвіцай. Проста і па-наску. Хадун, ці хот-дог, назвалі так, бо есьці яго можна ідучы. Зьеў — і хадзі цэлы дзень!» Златка — луста белай булкі з сырам і вяндлінай, палітая маянэзам ці кетчупам. «Сялянскія прысмакі — кілбасы «Вясковая», «Гаспадар» — робяцца так, як яшчэ бабулі нашыя гатавалі, — дадае сп.Туровіч. — Усё робіцца з натуральных прадуктаў, без дамешкаў і штучных смакавых узмацняльнікаў».

Падзяліўся намесьнік дырэктара і сакрэтам высокіх смакавых якасьцяў мясных страваў: «Робім толькі са сьвежага мяса, не замарожанага, а толькі ахалоджанага. Прыгатаваная з такога мяса кілбаса ці нешта іншае доўгі час не псуецца, нават у гарачыню. Ведаю людзей, якія нашыя кілбаскі адмыслова набывалі перад ад’ездам на курорт». Апроч мяснога можна пакаштаваць салатак з буракоў, морквы і капусты.

Нядаўна з Гішпаніі прыйшло запрашэньне ад тамтэйшай асацыяцыі бістро паўдзельнічаць у ганараваньні найлепшых страўняў гэтай клясы. Бістро «Хутка-смачна» атрымала залаты прыз за найлепшыя напоі і прадукты харчаваньня.

Сёньня ў Менску дзейнічае сем крамаў «Сялянскія прысмакі». Намесьнік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў у гутарцы пра беларускае мэню сталічнага бістро зазначыў: «Вельмі прыемны факт. Яго нельга пакідаць без увагі і падзякі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?3

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў10

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць