Грамадства55

«Беларускі» скандал у Кіргізстане

Першы віцэ-прэм’ер цяперашняга ўрада Амурбек Бабанаў абвінавачаны ў тым, што пасля нядаўняга афіцыйнага візыту ў Маскву патаемна наведаў Менск.

Першы віцэ-прэм’ер цяперашняга ўраду Кіргізстану Амурбек Бабанаў абвінавачаны ў тым, што падчас нядаўняга афіцыйнага візыту ў Маскву патаемна наведаў Менск, дзе сустракаўся з чальцамі клану зрынутага прэзыдэнта Бакіева, у прыватнасьці, з былым прэзыдэнтам Курманбекам Бакіевым і яго сынамі Максімам і Маратам.

Як паведаміў Айданбек Тэшкенбаеў, карэспандэнт кіргіскай службы нашага радыё, Бабанаў валодае цэмэнтным заводам у Пензе, прычым саўладальнікам заводу зьяўляецца менавіта Максім Бакіеў.

Паводле чутак, Бабанаў сустракаўся ў Менску з братамі Бакіевымі для абмеркаваньня супольных бізнэсовых інтарэсаў, але магчыма, і ня толькі.

Дэпутат парлямэнту ад фракцыі Ата -Мекен Эркін Алымбекаў запатрабаваў ад генэральнай пракуратуры дасьледаваць сапраўднасьць інфармацыі пра патаемны візыт першага віцэ-прэм’ера ў Менск.

Першы час пасьля прыходу да ўлады К.Бакіева ў 2005 годзе Амурбек Бабанаў быў у апазыцыі да яго, быў адным зь лідэраў руху «За рэформы». Але праз паўтара года знайшоў паразуменьне з прэзыдэнтам і стаў першым віцэ-прэм’ерам яго ўраду. Гэтую самую пасаду Бабанаў займае і ў цяперашняй уладзе.

Справу аб супольным бізнэсе віцэ-прэм’ера і высокіх прадстаўнікоў зрынутага рэжыму, а таксама аб іншых абвінавачаньнях у карупцыі вывучае парлямэнцкая камісія. На час дасьледаваньня Бабанаў падаў у часовую адстаўку.

Кіргіскае выданьне vesti.kg паведамляе пра заяву першага віцэ-прэм’ера, што ён адмовіўся ад сваёй долі ў пензенскім цэмэнтным заводзе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць