Муляр Паўлоўскі з Магілёва мае намер выкарыстоўваць лексіку Лукашэнкі пры зваротах у дзяржструктуры.
Жыхар Магілёва Аляксей Паўлоўскі атрымаў адказ з Нацыянальнай акадэміі навук на сваю просьбу растлумачыць сэнс некаторых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі.
У сваім лісце Паўлоўскі, муляр
Адначасова Паўлоўскі прасіў растлумачыць такія выказванні Лукашэнкі, як «вашывыя блыхі» (на адрас прадпрымальнікаў) і «адмарозкі, пятая калона» (на адрас апазіцыі).
Паводле афіцыйнага адказу Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАНБ, усе словы, значэнне якіх просіць растлумачыць Паўлоўскі, зафіксаваныя ў тлумачальных слоўніках сучаснай рускай літаратурнай мовы, якія разлічаныя на шырокага карыстальніка.Пры гэтым даецца невялікі спіс слоўнікаў, сярод якіх — слоўнік Ожагава 1981 года выдання, Слоўнік рускай мовы ў
«На ўказаных старонках вы можаце знайсці тлумачэнне значэнняў гэтых слоў, а таксама звесткі аб стылістычнай афарбоўцы і асаблівасцях іх выкарыстання ў пераносным значэнні. Дарэчнасць і мэтазгоднасць выкарыстання гэтых і іншых стылістычных адзінак залежыць ад жанру мовы і прагматычных мэтаў выказвання», — сказана ў адказе інстытута.
Аляксей Паўлоўскі такім адказам не задаволены.«На працягу трох месяцаў чыноўнікі не змаглі растлумачыць, што хацеў сказаць сваімі словамі Лукашэнка. Больш за тое, яны парушылі заканадаўства — цягнулі больш за месяц з адказам і не адказалі па сутнасці. Я буду рыхтаваць скаргу ў Генпракуратуру на парушэнне Акадэміяй навук закона аб зваротах грамадзян, каб яны на ўсе пункты майго запыту адказалі», — заявіў Паўлоўскі.
Ён, у прыватнасці, падкрэслівае, што з адказу яму не зразумела, ці з`яўляюцца выказаныя прэзідэнтам словы абразлівымі.
«Але калі іх ужывае прэзідэнт, значыць, яны прымальныя ў зносінах грамадзян адзін з адным»,— выказаў меркаванне муляр. Зыходзячы з гэтага, ён мае намер выкарыстоўваць вышэйпералічаныя словы пры далейшай перапісцы з дзяржструктурамі.
Каментары