Грамадства55

Міліцыя правярае інфармацыю аб пранікненні блогераў на рэжымныя аб'екты Мінска

Сярод такіх аб’ектаў — станцыі метро, вежа з гадзіннікам у будынку насупраць КДБ, дах гатэля «Беларусь».

Міліцыя правярае інфармацыю аб пранікненні расійскіх блогераў на шэраг рэжымных аб’ектаў у Мінску, паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі маёр Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі 7 верасня.

Сёння раніцай у інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі расійскіх блогераў, якія сцвярджаюць, што без асаблівай цяжкасці трапілі на шэраг рэжымных, у тым ліку асабліва падахоўных, аб’ектаў беларускай сталіцы. Сярод такіх аб’ектаў — станцыі метро, якія дзейнічаюць і яшчэ будуюцца, асвятляльныя мачты стадыёна «Дынама», вежа з гадзіннікам у будынку насупраць КДБ, дах гатэля «Беларусь» і іншыя. Блогеры выклалі фотаздымкі, якія пацвярджаюць іх словы.

«Інфармацыя правяраецца.

Калі яна з’явілася ў інтэрнэце, гэта яшчэ не значыць, што яна адпавядае рэчаіснасці
. А калі інфармацыя пацвердзіцца, будзем разбірацца, будзем прымаць дадатковыя меры бяспекі», — заявіў Кубракоў.

Гэта ўжо не першы выпадак пранікнення на рэжымныя аб’екты Мінска. Нагадаем, у ноч на 29 мая, праз паўтара месяца пасля выбуху ў мінскім метро, на станцыю «Маскоўская» першай лініі метрапалітэна праз незачыненыя дзверы свабодна ўвайшлі трое маладых людзей. Ні міліцыі, ні работнікаў метрапалітэна нідзе не было. Відэа свайго падарожжа па начным метро яны таксама выклалі ў інтэрнэце.

31 мая на нарадзе аб ходзе расследавання выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Аляксандр Лукашэнка згадаў пра гэты выпадак, заявіўшы: «Калі гэтыя факты пацвердзяцца, заўтра без пагон застаняцеся». Да адказнасці былі прыцягнуты кіраўнікі і работнікі метро, у тым ліку начальнік метрапалітэна Мікалай Андрэеў — ён быў звольнены з пасады, якую займаў прыблізна 12 гадоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць