Усяго патроху1111

Новая з'ява: абутак у растэрміноўку

Сетка мінскіх крамаў рэагуе на эканамічную сітуацыю.

Новая з'ява, выкліканая інфляцыяй і зніжэннем прыбыткаў насельніцтва: абутковая крама «Мегатоп» прапануе набыць тавары ў растэрміноўку на 6 месяцаў пад 0,01%.

Зімовыя боты, на якія трэба было раней выдаткаваць мільён рублёў, у месяц абыдуцца купцу ў 166 тысяч. Як паведаміла супрацоўніца крамы, ахвотных хапае — каля століка, дзе афармляюцца дамовы, заўсёды нехта ёсць. У растэрміноўку купляюць тыя, для каго выкласці ўсю суму адразу не па кішэні.

Максімальная сума куплі ў растэрміноўку — 7 мільёнаў рублёў. Набыць можна любы тавар, нават хатнія тапкі.

Цэны на абутак у краме такія: зімовыя боты з натуральнай скуры і футра — ад 700 тысяч да 1,2 мільёна рублёў. Натуральная скура і штучнае футра — каля 550 тысяч. Боты са штучнай скуры і футра можна набыць за 400 тысяч.

Валёнкі на мяху каштуюць 650–710 тысяч рублёў.

Кошт хатніх тапак — 80–150 тысяч рублёў. Сумкі (са штучнай скуры) каштуюць 200–300 тысяч. Рамяні — каля 80 тысяч.

Пра растэрміноўкі ў іншых крамах пакуль інфармацыі няма. У адной з такіх крамаў цэны вышэйшыя. Так, цана жаночых ботаў з натуральнай скуры дасягае 2,8 мільёна рублёў, мужчынскіх — 1,5 мільёны. За сумкі з натуральнай скуры давядзецца выкласці ад 900 тысяч да 1,5 мільёна рублёў.

Каментары11

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць