Спорт

Пікантны тэніс

Сёньня ў менскім манэжы стартуе матч Кубку Дэвіса Беларусь — Швэцыя.

У сталічным футбольным манэжы, што на праспэкце Пераможцаў, сёньня пачынаецца матч 1/8 фіналу тэніснага Кубку Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Швэцыі. Каманда нашай краіны чацьвёрты раз стартуе ў эліце сусьветнага тэнісу. Найлепшым быў вынік 2004 г., калі беларусы сэнсацыйна перамаглі ў родных сьценах больш дасьведчаных расейцаў і аргентынцаў і выйшлі ў паўфінал, але там не змаглі даць рады моцнай зборнай ЗША.

Швэды зьяўляюцца сяміразовымі ўладальнікамі «срэбранай салатніцы». Іх найлепшыя вынікі швэдзкага тэнісу датаваныя 1980‑мі. Тады швэдаў за сабой вялі зорныя Стэфан Эдбэрг і Матс Віландэр, другі цяпер зьяўляецца капітанам швэдзкай каманды. Апошні раз Кубак Дэвіса нашчадкі вялікага сябра беларускага народа Карда ХІІ заваёўвалі ў 1998 г. Сярод пераможцаў таго фіналу — Юнас Б’ёркман, які сёлета прыехаў у Менск.

Зборную Беларусі ўжо другі дзясятак гадоў за сабой вядуць два яе нязьменныя лідэры – Макс Мірны і Ўладзімер Ваўчкоў. Мірны зараз знаходзіцца ў цудоўнай форме, што даказаў нядаўні розыгрыш «Аўстраліян Оўпэн», дзе беларус дайшоў да фіналаў у парным і мікставым разрадах. Няблага паказаў сябе Мірны і ў адзіночным разрадзе. Сёньня беларус займае ў рэйтынгу ATP 55‑ы радок. Што да Ваўчкова, то апошнія гады ён нават ня ўдзельнічае ў турнірах сэрыі ATP, што адлюстравалася на ягоным рэйтынгу - Ваўчкоў займае толькі 730‑е месца.

З Расеі ў зборную быў рэкрутаваны 24‑гадовы Павал Іваноў, які ў сусьветных рэйтынгах займае месца значна вышэйшае за Ваўчкова, аднак пра замену другога нумару пакуль гаворка не вядзецца.

Асабліваю пікантнасьць матчу надае той факт, што супраць зборнай Беларусі сыграе пастаянны партнэр Мірнага ў парным разрадзе Юнас Б’ёркман. Пара Мірны – Б’ёркман у рэйтынгу ATP займае другое месца.

Перад сустрэчай у маэежы было зьмененае пакрыцьцё, бо стары «Тэрафлекс» ужо не адпавядаў нормам. Хуткае пакрыцьцё – гэта адзін з галоўных козыраў нашай каманды. Праўда, швэды таксама надта любяць хуткія корты.

Як паведамляе сайт «Комсомольской правды в Белоруссии», адразу пасьля лёсаваньня Максім Мірны запрасіў швэдзкіх гасьцей ва ўласны рэстаран. Ваўчкоў і іншыя прадстаўнікі беларускай каманды абедалі ў іншым месцы.

Перад пачаткам матчу шанцы каманд разглядаюцца як роўныя. На карысьць швэдаў больш высокі рэйтынг, а за беларусаў – родныя сьцены, у якіх яны прайгравалі толькі адзін раз. Швэдзкая прэса стракаціць загалоўкамі кшталту: «Асьцярожна! Беларусь у Кубку Дэвіса», таму пра недаацэнку нашай каманды гаворкі быць ня можа.

У касах засталіся толькі квіткі за 80 і 100 тыс. рублёў. Больш танныя разышліся між рабочымі заводаў — прадпрыемствы, як і на Калядным хакейным турніры на прызы прэзыдэнта, прымушаюць выкупіць квіткі. Трансьляваць Кубак Дэвісу будзе тэлеканал АНТ.

РАСКЛАД ГУЛЬНЯЎ

9 лютага (пачатак а 15:00)

Уладзімер Ваўчкоў – Робін Сёдэрлінг, Макс Мірны - Томас Юхансан.

10 лютага (пачатак а 15:00)

Мірны/Ваўчкоў – Юнас Б’ёркман/Сіман Аспэлін.

11 лютага (пачатак а 13:00)

Мірны – Сёдэрлінг, Ваўчкоў – Юхансан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць