Грамадства3232

РНЕ абвяргае датычнасць да выкрадання актывістак Femen

«Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць».

Звесткі аб датычнасці РНЕ да выкрадання актывістак Femen з’яўляюцца правакацыяй, паведамляе сайт РНЕ-Беларусь са спасылкай на «ўпаўнаважанага прадстаўніка» гэтай незарэгістраванай арганізацыі, з якім яны скантактаваліся.

«Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць. Развіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар ​​і хто стаіць за гэтым — мы разбярэмся ў найбліжэйшы час», — адзначаецца ў паведамленні.

РНЕ — гэта расійская неанацысцкая арганізацыя, што ўзнікла ў 1990-х. Яе суполкі ўтварыліся і ў Беларусі. Аднак іх публічная дзейнасць затармазілася на пачатку 2000-х пасля забойства яе лідара Глеба Самойлава. Лічыцца, што своеасаблівым інструктарам у суполцы быў Валерый Ігнатовіч — былы баец «Алмаза», якога пасля смерці Самойлава асудзілі за шматлікія злачынствы. Пра арганізацыю падрабязна пісалі на пачатку 2000-х.

Паэт Славамір Адамовіч у 1999-м пранік унутр арганізацыі, каб зрабіць пра яе публікацыю ў «Нашай Ніве». Неўзабаве пасля той публікацыі яго да крыві збілі двое ў пад'ездзе дома, дзе месцілася Рэдакцыя «НН». Перад ягоным прыходам на лесвіцы бачылі дзіўнага чалавека з палачкай. Пасля відавочцы сышліся, што гэта быў Ігнатовіч.

І ў Расіі, і ў Беларусі арганізацыя зменшыла сваю актыўнасць у апошняе дзесяцігоддзе. У 2007-м у Гомелі КДБ арыштаваў двух актывістаў РНЕ і адзін з іх быў асуджаны да турэмнага зняволення за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі.

Цікава, што сайт беларускага РНЕ запрацаваў 18 снежня, г.зн. за дзень да прыезду Фемен-істак у Мінск.

Каментары32

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць