Аўто4343

Каму перашкаджаюць прыдарожныя лесапалосы?

Праўдападобная мэта іх высечкі — пашырэнне пасяўных плошчаў. Але як жа бяспека і здароўе?

Ужо некалькі год у Гродзенскай вобласці працягваецца вынішчэнне прыдарожных лесапалосаў. Першапачаткова гэтая з’ява мела лакальны характар, зараз становіцца ўсё больш масавай.

Якая карысць ад лесапалосаў ведае нават абывацель: яны ахоўваюць дарогу ад бакавога ветру і снежных наносаў, а таксама перашкаджаюць трапляць шкодным рэчывам з аўтамабільных выхлапаў на палі і, адпаведна, ва ўраджай з гэтых палёў.
Спецыялісты змогуць гэты спіс дапоўніць і пацвердзіць лічбамі. Няўжо тыя, хто пісалі на гэтую тэму дысертацыі, абгрунтоўвалі патрэбу лесапалос і стваралі адпаведныя стандарты нічога не разумелі?
А вось нейкі чыноўнік, які, мабыць, проста махнуў з вакна машыны «ня нравяцца мне эці дзярэўя, давайце лучшэ зернавыя пасеем».

Тэма прыдарожных лесапалос звязаная са шматлікімі фактарамі. Сярод якіх бяспека дарожнага руху, экалогія, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць…

Што цікава, афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі гэтую тэму не закранаюць.
Быў толькі невялічкі артыкул у гродзенскай рэгіянальнай газеце «Перспектива», у якім журналіст Сяргей Журун дае наступную канцоўку: «В разговоре удивил местного жителя сообщением, что у нас вдоль дорог вырублены деревья. По-моему, он так до конца и не понял, как это может быть, да и зачем так делают. И я не знаю». Няўжо журналіст сур’ёзнага рэгіянальнага выдання не можа звярнуцца па каментары да прадстаўнікоў мясцовых уладаў, дарожнай службы, ДАІ?.. Што цікава, артыкул ужо знік з сайта газеты.

Але праблема абмяркоўваецца ў Інтэрнэце жыхарамі Гродзенскай вобласці, шмат якія з іх незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў.
Прычыны для хвалявання ёсць: нават калі прызналі б вынішчэнне лесапалосаў няправільным, на іх аднаўленне спатрэбіцца шмат гадоў, працы і грошаў.
У Інтэрнэце распаўсюджванне атрымлівае версія, што рашэнне аб вынішчэнні лесапалос асабіста прымаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама С. Шапіра.
Найбольш праўдападобнай мэтай такіх дзеянняў з’яўляецца пашырэнне пасяўных плошчаў. Тут варта звярнуць увагу на такі момант: прыдарожныя землі афіцыйна ўсе адно не залічваюцца ў плошчу поля, і, засяваючы іх, можна павялічыць афіцыйна задэклараваную ураджайнасць. А тое, што зусім не газоны на месцы лесапалос робяць, — факт… А вопыт адпаведнасці сельгаспрадукцыі існуючым нормам і стандартам мы маем:
ніхто ж не будзе вылічваць колькасць шкодных рэчываў асобна з прыдарожнага ўраджаю. Прадукцыя будзе з усяго поля…

Таксама з’яўляецца інфармацыя, што вынішчэнне лесапалос пачалося ўжо і ў іншых абласцях. Пераймаем пазітыўны досвед?..

Хто б не прымаў рашэнне аб вынішчэнні прыдарожных лесапалос, узнікае цэлы шэраг пытанняў. Ці ўзважаныя ўсе плюсы і мінусы падобнага рашэння? Ці сагласаваныя гэтыя дзеянні з усімі кампетэнтнымі службамі, якія павінны адказваць за бяспеку на дарогах, сельскую гаспадарку, экалогію і г. д.? Тут, перш за ўсё,

цікавымі былі б меркаванні ДАІ і дарожнай службы. Цяжка верыцца, што не існуе статыстыкі ДТЗ, якія адбыліся з-за бакавога ветру і снежных наносаў.
Калі афіцыйнай матывацыяй з’яўляецца тое, што бываюць аварыі з аўтамабілямі, якія ўехалі ў прыдарожныя дрэвы, хочацца звярнуць увагу, што такіх аварыяў значна менш, чым скінутых бакавым ветрам з дарогі грузавікоў. Тут нават непатрэбная афіцыйная статыстыка, дастаткова проста праехацца па Беларусі і параўнаць, колькі ўбачым машын, якія ўехалі ў дрэвы, і колькі — якія з-за ветру зляцелі з дарогі ў поле…

Зрэшты, лесапалосы высякаюцца і там, дзе яны складаліся з кустоўя і знаходзіліся на адлегласці ад шашы.

Цікава, на якім транспарце перамяшчаецца чалавек, які прыняў такое неардынарнае рашэнне. Або ён увогуле не карыстаецца дарогамі агульнага прызначэння, калі не адчувае на сваім або службовым аўтамабілі моц бакавога ветру і глыбіню снежных наносаў?..

Вельмі б хацелася пачуць галасы тых, хто прымаў рашэнне аб вынішчэнні прыдарожных лесапалос, а таксама тых, хто маўкліва і пакорліва з гэтым рашэннем пагаджаецца і выконвае яго.
Маем жа ўжо досвед паваротаў рэк і бяздумнай меліярацыі… Таксама пра сельскагаспадарчую прадукцыю перад усім думалі…

Каментары43

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць