Грамадства1111

Заробак маладых медыкаў у Беларусі — каля $200

Хірург у ЗША зарабляе $17 тысяч у месяц.

Маладыя мэдыкі незадаволеныя сваім заробкам. І ня дзіўна: пасьля разьмеркаваньня лекар можа разьлічваць на заробак, які не перавысіць $180. Чыноўнікі ж раяць моладзі забыцца на грошы і цешыцца тым, што могуць «прыносіць карысьць людзям».

Заробак маладых спэцыялістаў-дактароў ніжэйшы за сярэднюю сярод мэдыкаў на чвэрць і вар’іруецца ад $180 да $240,
паведамляе газэта Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Беларускі час».

Дзяржаўныя прафсаюзы вырашылі спытаць маладых лекараў, ці падабаецца ім іхні заробак. Як ні дзіўна, толькі 3.5% зь іх сказалі, што задаволеныя заробкам. А 52,4% маладых лекараў лічаць заробак нізкім.

У афіцыйных прафсаюзах прызнаюць: мэдык не задаволены сваім заробкам, таму маладыя спэцыялісты асабліва не затрымліваюцца пасьля разьмеркаваньня ў дзяржаўных установах. Таксама моладзь турбуе адсутнасьць жыльля, асабліва ў Менску і Менскім раёне. Пры гэтым пэрспэктывы моладзі ў беларускіх шпіталях ня надта сьветлыя: нават лекары са стажам ня часта зарабляюць болей за $420.

Беларускім чыноўнікам застаецца спадзявацца на жаданьне маладых людзей дапамагаць людзям:

«Матэрыяльная выгода для маладых лекараў не стаіць на першым месцы, — сьцьвярджае прадстаўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў. — Сваю прафэсію яны цэняць за магчымасьць дапамагаць і прыносіць карысьць людзям».

Сярэдні месячны заробак маладога лекара ў Расеі — каля $650, ва Ўкраіне — каля $180.
У мінулым годзе сярэдні заробак лекараў у Літве складаў $1 300, у Чэхіі — $2 500. А вось хірург у ЗША зарабляе $17 тыс. у месяц.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць