Грамадства3636

Будаўніцтва па-беларуску: Венесуэла ў шоку

Гучны скандал разгарэўся ў Венесуэле ў сувязі з дзейнасцю кампаніі «Белзамежбуд» (БЗС). Абяцалі збудаваць 17 500 кватэр, здадзена ўсяго 4%.

Мясцовыя журналісты падазраюць яе ў сувязях з мафіяй, абвінавачваюць у кепскім стаўленні да працоўных і несумленным выкананні работ. «Беларуская мафія» — так называецца адзін з артыкулаў, якія прысвяціла гэтай кампаніі венесуэльская газета «Эль Універсал».

Аўтар гэтай і яшчэ адной публікацый аб «Белзамежбудзе» Ёзэф Палішук выказвае меркаванне, што дзейнасць БЗБ у лацінаамерыканскай краіне стала адной з прычын арышту беларускага бізнэсмена Віктара Шаўцова, які ўзначальваў яе праўленне.

Каля чатырох гадоў таму Беларусь абяцала пабудаваць у Маракаі і Каракасе 17 500 кватэр, але гэтыя абяцанні не былі выкананыя,
піша Палішук на старонках «Эль Універсал». Разам з тым, адзначае аўтар, аналагічныя праекты з расіянамі і іранцамі ішлі паспяхова.

Варта адзначыць, што ў Венесуэле беларусы будуюць не самі, а наймаюць венесуэльскіх падрадчыкаў, якімі кіруюць праз ваенных перакладчыкаў.
Венесуэльцы працуюць у цяжкіх умовах, сутыкаючыся з небяспечнай працай, затрымкай заробкаў і звальненнямі. Нібыта 29 красавіка 2011 г. венесуэльскія рабочыя нават зладзілі страйк супраць несправядлівага стаўлення да іх з боку БЗБ.

Будаўніцтва суправаджалася дзейнасцю гэтак званай «арматурнай мафіі», якая займалася кантрабандай жалеза.
Меў месца крадзеж будматэрыялаў, што, як мяркуюць у Венесуэле, рабіўся не без ведама кіраўніцтва кампаніі.

Газета пацікавілася ў прадстаўніка БЗБ Андрэя Атрашкевіча, ці звязаны арышт Віктара Шаўцова з сітуацыяй у Венесуэле. Атрашкевіч з гэтым меркаваннем не згодны, ён мяркуе, што бізнэсмена арыштавалі ў сувязі з яго дзейнасцю ў Іраку.

Венесуэльскі журналіст адправіўся ў Маракай, каб на месцы высветліць, як ідуць справы з беларускім будаўніцтвам.

Аказалася, што 29 снежня мінулага года ў горадзе былі здадзеныя пад ключ 720 кватэр (усяго каля 4% ад праектных 17 500), але з таго дня і да 3 студзеня 2012 года нават у іх не было электрычнасці і каналізацыі!
Працы на здадзеных аб’ектах працягваліся і пасля таго, як у іх засяліліся першыя жыхары.

На фатаграфіях, апублікаваных «Эль Універсал», паказаныя неспрыяльныя жыллёвыя ўмовы ў кватэрах Маракая, ужо здадзеных беларусамі.

* * *

Віктар Шаўцоў быў знаёмы не толькі з прэзідэнтам Уга Чавесам, але і з нябожчыкамі Садамам Хусэйнам і Муамарам Кадафі. Сярод іншага, ён узначальваў Таварыства беларуска-іракскай дружбы, уваходзіў у беларуска-лівійскую камісію па эканамічным, гандлёвым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. «Белзамежбуд» узначаліў у 2007 годзе. Гэтая кампанія «стала трымальнікам асноўных кантрактаў па пастаўках беларускай тэхнікі і абсталявання і заказчыкам і падрадчыкам па ўсіх будаўнічым праектах у Венесуэле — на мільярды даляраў», піша «Штодзённік».

Віктар Шаўцоў падазраецца ў асабліва буйным крадзяжы. Як паведамлялася раней, у дачыненні да топ-менеджараў ЗАТ «Белзамежбуд» у кастрычніку 2011 года была заведзена крымінальная справа. Следствам правяралася інфармацыя аб дачыненні Шаўцова да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў пры падрыхтоўцы і рэалізацыі эканамічных праектаў у Венесуэле.

«Падставай для завядзення крымінальнай справы паслужыла інфармацыя аб яго дачыненні да крадзяжу грашовых сродкаў, якія знаходзіліся на рахунках аднаго з банкаў.
Паводле папярэдняй ацэнкі следства, сума скрадзеных грашовых сродкаў перавышае 10 млн даляраў. У дачыненні да Шаўцова абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту і цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ", — распавядаў у эфіры канала "Беларусь 1" «намеснік начальніка прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 сьнежня 2011 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку пакрыцця дзяржаве нанесенай шкоды Віктар Шаўцоў будзе вызвалены. «Шкода нанёс дзяржаве — грошы на стол у двухразовым-трохразовым памеры, і пайшоў. Не заплаціць грошы — будзе сядзець у турме», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што гэта шараговае эканамічнае злачынства, звязанае з вывадам грошай і правапарушэннем ў сувязі з будаўніцтвам аб’екта ў Венесуэле. «Гэта звычайная крымінальная справа, у нас такіх хапае. Нават ёсць крымінальныя справы больш сур’ёзныя», — адзначыў ён. Але дадаў: «Гэты спадар не ў першы раз трапляе ў поле зроку праваахоўных органаў».

Венесуэла — адзін з найважнейшых саюзнікаў Беларусі на сусветнай арэне, таму скандал з «Белзамежбудам» ляжыць не толькі ў эканамічнай, але і ў палітычнай плоскасці.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра4

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць