Грамадства

Штэфан Фюле асудзіў затрыманне Лябедзькі, Калякіна і Атрошчанкава

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле асудзіў затрыманне ў Оршы трох прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар еўракамісара Анка Падурару.

Сёння ў Бруселі Штэфан Фюле прэзентуе новую праграму ЕС «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі». На прэзентацыі не змаглі прысутнічаць лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і прэс-сакратар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў. Яны былі знятыя з цягніка Мінск — Масква ў Оршы ў ноч з 27 на 28 сакавіка. З расійскай сталіцы яны планавалі вылецець у Брусель. Спачатку супрацоўнікі мытні заявілі, што апазіцыянеры падазраюцца ў транспарціроўцы наркатычных сродкаў, пазней стала вядома, што іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве, нібыта ўчыненым у цягніку. Суд над затрыманымі праходзіць цяпер у Оршы. Увесь час да суда апазіцыянеры знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Мы асуджаем той факт, што ўлады перашкодзілі некаторым удзельнікам прыехаць у Брусель. Але гэта не перашкодзіць нам узяць да ўвагі і зрабіць неад’емнай часткай дыялогу погляды гэтых людзей. Можаце не сумнявацца, мы ўключым у гэты дыялог усіх, хто мае бачанне лепшай, еўрапейскай будучыні для Беларусі», — заявіў сёння ў Бруселі еўракамісар Фюле.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць