Эканоміка55

Беларусь будзе ажыццяўляць пастаўкі сухога малака ў Расію ў мінімальным аб'ёме

Беларусь па дамоўленасці з РФ з 1 красавіка 2012 года давядзе да мінімуму пастаўкі цэльнага сухога малака і сухой малочнай сыроваткі на расійскі рынак, яны будуць адноўлены па ўзаемнай узгодненасці бакоў.

Гэта мера ўводзіцца ў пачатку так званага перыяду «вялікага малака», калі ў Расіі назіраецца сезонны рост вытворчасці гэтай прадукцыі.

У пачатку сакавіка Мінсельгасхарч Беларусі і Мінсельгас РФ паведамілі, што «з пачатку другога квартала ў адпаведнасці з балансамі на малако і малакапрадукты будуць прыпынены пастаўкі цэльнага сухога малака і сухой малочнай сыроваткі з Беларусі ў Расію». Пазней кіраўнік Мінсельгаса РФ Алена Скрыннік удакладніла, што з 1 красавіка пастаўкі гэтых прадуктаў з Беларусі будуць даведзены да мінімуму.

Прычым размова не ідзе аб скарачэнні агульнага аб’ёму паставак малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію, патлумачыў агенцтву «Прайм» старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака («Саюзмалако») Андрэй Даніленка. «З-за таго што РФ сёлета самастойна поўнасцю забяспечвае сябе ў цэльным сухім малацэ і сухой малочнай сыроватцы, то, адпаведна, у перыяд „вялікага малака“ аб’ём паставак гэтай прадукцыі будзе скарочаны. Аднак можа быць павялічаны аб’ём паставак іншых відаў малочнай прадукцыі, а менавіта канцэнтраванага малака, цэльнамалочнай прадукцыі і сыроў», — сказаў Даніленка.

Калі аб’ёмы паставак гэтых двух прадуктаў зноў будуць павялічаны, залежыць ад развіцця сітуацыі ў другім і трэцім кварталах, якія традыцыйна з’яўляюцца «самымі напружанымі», дадаў ён.

Усяго ў межах прагнознага балансу з Беларусі ў Расію ў 2012 годзе плануецца паставіць малочнай прадукцыі ў эквіваленце 3,7 млн. тон сырога малака.

Апрача таго, як паведамлялася ў пачатку сакавіка, беларускі бок узяў на сябе абавязацельствы не зніжаць рэкамендаваныя базавыя цэны на малочныя прадукты для расійскага рынку да канца 2012 года.

Як раней паведамляў БелаПАН, расійскі Нацыянальны саюз вытворцаў малака («Саюзмалако») 20 лютага апублікаваў адкрыты ліст кіраўніку Мінсельгаса РФ Алене Скрыннік і міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаілу Русаму з просьбай неадкладна пачаць рэгуляванне ўзаемадзеяння дзвюх краін на малочным рынку.

«Саюзмалако» праінфармаваў, што цана на сырое малако ў Беларусі ніжэйшая і рэкамендаваныя Мінсельгасхарчам Беларусі цэны для расійскага рынку з’яўляюцца «згубнымі». Апрача таго, саюз зафіксаваў выпадкі паставак у РФ беларускай малочнай прадукцыі па цэнах, ніжэйшых за індыкатыўныя, у выніку чаго расійскі рынак атрымлівае сметанковае масла і сухое малако па цэнах, ніжэйшых, чым у расійскіх вытворцаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць