Грамадства1818

Пацярпелая ад тэракта: «Пасля адкрыцця помніка мяне выкралі невядомыя»

Калі Алена Лебядзінская вярталася дадому пасля адкрыцця помніка, яе схапілі двое невядомых, ударылі, пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў міліцыю.

«На выхадзе са станцыі метро „Спартыўная“ падляцелі двое невядомых і пачалі мяне цягнуць да мікрааўтобуса. Я закрычала: „Ратуйце!“, тады яны ўдарылі мяне аб сам мікрааўтобус, і ў мяне былі разбітыя лоб і калені. Потым забралі тэлефон. Завезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе мяне пыталіся, ці сапраўды я прыносіла плакат з фатаздымкам, ці сапраўды ў мяне яго забралі. Мне падалося, што самі супрацоўнікі міліцыі былі ў здзіўленні, навошта мяне прывезлі і што са мной рабіць», — заявіла Лебядзінская.

Яна кажа, што яе пратрымалі ў міліцыі некалькі гадзінаў:

«У 22.30 я была ўжо дома і выклікала хуткую дапамогу. Дактары канстатавалі гіпертанічны крыз, удары галавы, прапанавалі паехаць у лякарню».

11 красавіка, калі адкрывалі помнік ахвярам выбуху у метро, Лебядзінская дастала плакат «Дзяржава адмовіла ў дапамозе».

Плакат адразу вырвалі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным.

«Тэракт — гэта злачынства супраць дзяржавы, а не супраць мяне асабіста як Алены Лебядзінскі, таму я ў дзяржавы прасіла хоць бы дапамогі на лекі і на адзенне, а атрымала яшчэ адны цялесныя пашкоджанні. За што? Мой плакат толькі канстатаваў, што я прасіла дапамогі ад дзяржавы, а мне ўсюды сказалі, што нічым не могуць дапамагчы «, — кажа Лебядзінская.

Яна кажа, што падчас выбуху знаходзілася на эскалатары:

«Я была там, калі абрынулася столь. Адразу мяне павезлі ў лякарню, абследавалі, прапанавалі шпіталізацыю, але я напісала адмову, вырашыла дома лекавацца. Раніцай 12-га патэлефанавалі з паліклінікі, сказалі тэрмінова прыехаць. У мяне быў кашаль, тэмпература, ванітавала некалькі дзён чымсці чорным. Я напісала заяву ў камісію для выплаты матэрыяльнай дапамогі асобам, якія пацярпелі ад акту тэрарызму. Для дапамогі, як мне сказалі, трэба заключэнне судмедэкспэртызы. Аднак экспертыза паказала, што ў мяне чамусьці бранхіт».

Алена Лебядзінская паведаміла, што ў якасці дапамогі з Мінгарвыканкама ёй прывезлі «1 літр алею, кілаграм цукру і некалькі апельсінаў».

У міліцыі Цэнтральнага раёна каментаваць сітуацыю адмовіліся.

У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама адказалі, што кожны дзень паводле розных падставаў затрымліваецца некалькі дзясяткаў чалавек, таму «нічога не магу вам ўдакладніць па дадзеным канкрэтнаму чалавеку».

Як паведаміла крыніца tut.by у праваахоўных органах, Лебядзінская была затрыманая за несанкцыянаваны пікет. Ці будзе яна за гэта пакарана, пакуль невядома.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця72

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць