Грамадства1313

Каардынатара незалежных назіральнікаў Карняенку не выпусцілі з краіны

Ён быў запрошаны ў Вену на тую ж канферэнцыю, куды паехала Ярмошына.

У аэрапорце «Мінск-2» Віктару Карняенку паведамілі, што ён невыязны і паставілі ў пашпарт адпаведную пячатку.

«Мне нічога не патлумачылі. Я атрымаў пасадачны талон, усё прайшоў. А на пашпартным кантролі памежнікі мне сказалі, што ёсць забарона на мой выезд. І тлумачэнняў больш не было. Я нават сфатаграфаваў: побач мой пасадачны талон і штамп «У выездзе адмоўлена», усё добра бачна, — заявіў Карняенка. — Я збіраўся ў Вену на гэтую канферэнцыю, якая там адбываецца цягам двух дзён і ў якой бярэ ўдзел старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. На гэтае мерапрыемства ў мяне таксама было запрашэнне, якое мне ўчора даслалі, каб я сёння раніцай мог прыляцець і ўзяць удзел у другім працоўным дні. Але гэтага, відаць, не захацелі беларускія ўлады».

11 ліпеня ў доме сустаршыні кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён) прайшоў ператрус паводле санкцыі пракурора. Там сканфіскавалі наклад бюлетэняў «За справядлівыя выбары».

10 сакавіка беларускія памежнікі ўжо аднойчы спынялі Карняенку на мяжы разам са старшынём партыі «Справядлівы сьвет» Сяргеем Калякіным. Палітыкі накіроўваліся ў Літву.

У сакавіку, гаворачы пра спіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзём».

Пасля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў, якія не абслугоўваюць кіруючы рэжым.

Каментары13

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць