Грамадства99

У Мінгарвыканкаме яшчэ не вырашылі, ці вяртаць бясплатны праезд студэнтам

Гэтае пытанне пакуль застаецца адкрытым, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі 8 жніўня ў Мінску.

Разам з тым, паведаміў ён, школьнікі будуць ездзіць бясплатна, як і раней.

Бясплатны праезд для студэнтаў і навучэнцаў дзённай формы навучання ўстаноў адукацыі Мінска, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, улады ўвялі ў верасні 2011 года. 1 ліпеня 2012 года гэта норма была адменена.

Ігар Карпенка назваў права бясплатнага праезду студэнтам дыскусійным пытаннем.
Паводле яго слоў, пасля ўвядзення бясплатнага праезду гарвыканкам «атрымаў масу папрокаў», у тым ліку ад пенсіянераў, якія не разумеюць, чаму студэнты ездзяць бясплатна, а яны не.

На думку Карпенкі, студэнты могуць зарабляць як падчас канікул, так і навучальнага года. Напрыклад, у «савецкія часы студэнткі падпрацоўвалі прыбіральшчыцамі ў інтэрнатах, дзе жылі, а цяпер іх не ўгаворыш там працаваць».

Ільготы не павінны параджаць сацыяльнае ўтрыманства, падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Што да тых, хто аплачвае вучобу, то іх сем’і, паводле слоў Карпенкі, павінны разлічваць на ўласныя сілы, а не адпраўляць дзіця вучыцца чаго б гэта ні каштавала.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам10

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць