Кожная сям’я ў Таджыкістане павінна мець двухгадовы запас прадуктаў, каб перажыць будучую суровую зіму і не быць залежнымі ад ваганняў цэнаў на сусветным рынку прадуктаў, заявіў у сераду прэзідэнт рэспублікі Эмамалі Рахмон.
Раней таджыцкі лідар ужо рабіў падобныя заявы. Цяперашняя была зроблена Рахмонам падчас рабочай нарады з кіраўніцтвам і актывам Хатлонской вобласці на поўдні рэспублікі, па якой кіраўнік дзяржавы ажыццяўляе рабочую паездку.
«Эмамалі Рахмон нагадаў аб прагнозах мэтэаролагаў адносна таго, што ў гэтым годзе, як і годам раней, асенне-зімовыя халады могуць прыйсці рана і быць працяглымі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы таджыцкага прэзідэнта.
«У сувязі з гэтым кожная сям’я павінна мець двухгадовы запас харчавання і паліўнага матэрыялу», — прыводзіць прэс-служба словы прэзідэнта.
Паводле дадзеных Сусветнага банку, 46,7% насельніцтва Таджыкістана жывуць за рысай беднасці, гэта значыць менш чым на $2 за дзень. Сярэдняя заработная плата ў краіне не перавышае $112 за месяц.
«Улічваючы тое, што сёлета ў большасьці краін сабрана параўнальна менш збожжа, у выніку чаго назіраецца рост коштаў на гэты прадукт, кожная пядзя зямлі павінна быць выкарыстана максімальна эфектыўна для вытворчасці рознай сельгаспрадукцыі», — падкрэсліў Рахмон.
Прэзыдэнт таксама нагадаў аграрыям, што ім варта адмовіцца ад савецкай практыкі «дапамогі» баваўнаробам з боку школьнікаў і студэнтаў.
Каментары