Меркаванні

Афіцыйная Беларусь коштам шэнгенскіх візаў не пераймаецца

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас у інтэрвію Свабодзе заявіў, што было б няправільна ўводзіць для беларусаў кошт за шэнгенскую візу памерам 60 эўра. Але каб не дапусьціць гэтага, пэўныя намаганьні павінен прыкласьці і афіцыйны Менск.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас у інтэрвію Свабодзе заявіў, што было б няправільна ўводзіць для беларусаў кошт за шэнгенскую візу памерам 60 эўра. Але каб не дапусьціць гэтага, пэўныя намаганьні павінен прыкласьці і афіцыйны Менск.

Нядаўна ў Менску праходзіла турыстычная выстава. І многія турапэратары выказвалі засьцярогі, што сёлета можа скараціцца колькасьць беларускіх турыстаў, якія ўлетку паедуць адпачываць у Польшчу і Літву ў сувязі са складанасьцю ў афармленьні візаў. Спадар Багдонас перакананы:

«Самую вялікую праблему ствараюць чэргі, паколькі не заўсёды выконваюцца ўсе неабходныя ўмовы. Аднак мы знойдзем такі спосаб, каб беларусам ня трэба было стаяць за агароджай у чэргах пра візы. А наконт кошту візаў… Ніводзін грамадзянін Беларусі, ніводзін чыноўнік ня мае права папракнуць Літву, што нам абыякавае гэта пытаньне.

Не было цягам двух гадоў напэўна ніводнай сустрэчы ў Брусэлі, каб не ўздымалася гэтае пытаньне на ўзроўні ўсіх кіраўнікоў Літвы. Мы лічым, што няправільна ўводзіць для грамадзянаў Беларусі пасьля нашага ўступленьня ў Шэнген цану 60 эўра за візу. Але што мы ня можам зрабіць за Беларусь, і што яна сама магла б зрабіць — пачаць перамовы з Эўразьвязам наконт коштаў на візы. Калі гэтага дыялёгу не атрымаецца, то такая цана на візу будзе непазьбежнай. Украіна, Расея і нават Малдова знаходзяць нейкія рычагі — там цана на візу будзе каля 35 эўра».

Ганна Соўсь, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць