Грамадства11

Кіраўнік Магілёва: Беларусь рухаецца да змешанай сістэмы выбараў

Беларусь рухаецца ў кірунку дэмакратызацыі, устанаўлення змешанай сістэмы выбараў, заявіў 21 лістапада на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама яго старшыня Станіслаў Барадаўка падчас разгляду пытання аб дзейнасці грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый.

«Ад гэтага мы нікуды не дзенемся. Мы жывем у дэмакратычным грамадстве. Сёння Расія гэтым карыстаецца, сёння Украіна гэтым карыстаецца», — адзначыў кіраўнік горада.

Пры такой сістэме, паводле яго слоў, прадстаўнічыя і заканадаўчыя органы ўлады павінны быць сфарміраваны дэмакратычна, «але каб іх галасы не падзяляліся 51% на 49%, і яны потым не рвалі кожны законапраект, і не цягнулі ў свой бок».

Барадаўка адзначыў, што апошнім часам у дзяржслужачых назіраецца моцнае дыстанцыяванне ад такіх дзяржаўных свят, як 7 лістапада ці 1 мая. «Вось мы кажам, што 7 лістапада праводзяць камуністы і ветэраны, 1 мая — прафсаюзы. Але ж гэта святы, якія ў календары чырвоным колерам пазначаны. Яны дзяржаўныя святы. Таму мы павінны пачынаючы з найбліжэйшага названага мною свята быць побач з тымі, хто гэта свята святкуе, і не проста ўдзельнікамі, а дзесьці ініцыятарамі», — заявіў старшыня Магілёўскага гарвыканкама.

Паводле меркавання Барадаўкі, час, калі дзяржаўны служачы павінен быў дыстанцыявацца ад нейкіх палітычных поглядаў — левых, правых або цэнтрысцкіх — прайшоў.
«Мы сёння маем права быць членамі грамадскіх арганізацый, палітычных партый», — сказаў ён.

Паводле даных, прыведзеных начальнікам упраўлення ідэалагічнай працы Алай Галушкай, па стане на 1 лістапада 2012 года ў Магілёве ажыццяўлялі сваю дзейнасць 103 грамадскія і 11 нацыянальных аб`яднанняў, 5 палітычных партый, 634 арганізацыйныя структуры прафесійных саюзаў.

Самая шматлікая сярод грамадскіх арганізацый горада — Магілёўская гарадская арганізацыя Беларускага таварыства аб`яднання ветэранаў (258 пярвічных арганізацый, 87.200 ветэранаў вайны і працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў, у тым ліку 965 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны).

У гарадскую арганізацыю БРСМ уваходзіць 20 тыс. чалавек, у ГА «Белая Русь» — 4.440 чалавек.

З адзінаццаці нацыянальных аб`яднанняў горада — тры рускія, тры яўрэйскія, украінская, польская, армянская, грузінская і азербайджанская арганізацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць