Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 38 (247), 17 верасьня 2001 г.


 Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Э.Дубянецкі. Сусьветная культура: Ад старажытнасьці да нашых дзён. Папулярны энцыкляпэдычны даведнік. – Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. – 240 с.: іл. – Наклад 3000 ас. ISBN 985-11-0212-1

Аўтар дае характарыстыку гістарычна-культурнага разьвіцьця чалавецтва ад першабытнага грамадзтва й першых цывілізацыяў да Найноўшага часу. Выданьне багата ілюстраванае. Каштуе 2,3 т. р. у выдавецтве (вул. Акадэмічная, 15 а) і пад 3 т. р. у іншых кнігарнях.

В.Шалькевич. Скорина и Скориниана. – Менск: Выд-ва часопісу “Право и экономика”, 2001. – 120 с. – Наклад 100 ас. ISBN 985-442-056-0

Аўтар прэтэндуе на падсумаваньне больш як 200-гадовых дасьледзінаў розных бакоў жыцьця й творчасьці Скарыны. Кнігу можна набыць у Доме кнігі “Веды” (вул.К.Маркса, 36). Кошт 2,6 т.р.

Спадчына. № 1–2, 2001. – Менск, 2001. – 224 с. – Наклад 1938 ас. ISSN 0236-1019

Найцікавейшыя матэрыялы: У.Ляхоўскі “Пачатак стварэньня беларускае нацыянальнае школы”, Д.Дук “Полацкая кафля й вера палачанаў”, Ю.Кур’яновіч “Аповеды старасьвецкае Лошыцы”, М.Мацельскі “Барысаў – горад развадных мастоў” ды інш. Каштуе часопіс 950 р. Наступныя нумары за 2001 г., мабыць, таксама выйдуць здвоеныя.

Янка Купала. Адвечная песьня: Вершы й паэмы / Для стар. школьн. веку; Укл. А.Роліч, Прадм. У.Гніламёдава. – Менск: Мастацкая літаратура, 2001. – 351 с. – (Школьная бібліятэка). – Наклад 37219 ас. ISBN 985-020502-4

Усе тэксты друкуюцца з Поўнага збору твораў.

Я.Брыль. Сьцежкі, дарогі, прастор: Лірычныя замалёўкі / Для стар. школьн. веку; Маст. Ю.Цярэшчанка. – Менск: Юнацтва, 2001. – 238 с.: іл. – Наклад 2000 ас. ISBN 985-05-0380-7

Замалёўкі клясыка, расьцярушаныя па розных выданьнях, цяпер сабраныя ў адной кнізе, што каштуе 2,4 т. р.

Падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць