Здароўе1313

Лэдзі Гага хворая на фібраміялгію. Што гэта такое?

AFP

Амерыканская спявачка Лэдзі Гага паведаміла, што ў яе хранічная фібраміялгія. Пацыенты з фібраміялгіяй пакутуюць ад хранічнага, як правіла сіметрычнага болю ва ўсім целе. Хвароба вывучана не да канца, што ўскладняе лячэнне.

Спявачка паведаміла пра гэта ў твітары. Там жа яна сказала, што распавядае пра сваё жыццё з гэтай хваробай у сваім апошнім дакументальным фільме.

«Я хачу аказаць дапамогу ў павышэнні абазнанасці і аб'яднаць людзей, у якіх яна ёсць. Мы ўсё можам падзяліцца гісторыямі пра тое, што дапамагае, а ад чаго становіцца балюча», — напісала Лэдзі Гага.

Лэдзі Гага казала пра тое, што жыве з хранічным болем яшчэ з 2013 года, але толькі цяпер раскрылі прычыны.

31-гадовая спявачка выступіла на Таронцкім кінафестывалі, дзе паказваюць яе дакументальны фільм «Гага: пяць футаў і дзве цалі».

Фільм ужо выйшаў на экраны ў ЗША і неўзабаве будзе паказаны і ў іншых краінах.

Што такое фібраміялгія

У людзей, якія пакутуюць ад фібраміялгіі, бывае мноства сімптомаў — яны часта пакутуюць ад дрэннага сну, рыгіднасці цягліц, сіндрому павышанай стомленасці, страты памяці, а таксама парушэнняў канцэнтрацыі ўвагі.

На фібраміялгію пакутуюць прыкладна 4% насельніцтва. Сярод людзей з гэтым дыягназам у сем разоў больш жанчын, чым мужчын.

Прычыны фібраміялгіі на дадзены момант навуцы невядомыя. У выніку дактары не ведаюць, як менавіта лячыць гэтую хваробу, і скіроўваюць высілкі на падаўленне сімптомаў — болі, дэпрэсіі і расстройстваў сну.

Існуе здагадка, што ў шматлікіх выпадках фібраміялгія з'яўляецца пасля фізічнага або эмацыйнага стрэсу.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць