Грамадства44

Праблему Курапатаў абмеркавалі з міністрам культуры

6 лютага на сустрэчы з міністрам культуры Барысам Святловым прадстаўнікі грамадскасці абмеркавалі сітуацыю вакол Курапатаў.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі каардынатар грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу «Курапаты» Ганна Шапуцька, а таксама сябра ініцыятывы і міжнароднага гісторыка-асветнага, добрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі.

Прадстаўнікі грамадскасці падкрэслілі, што лічаць несумяшчальным знаходжанне побач такіх розных па свайму прызначэнню аб’ектаў, як рэстаранна-забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол» і Курапаты,
а таксама заявілі, што любыя праекты мемарыялізацыі Курапатаў і забудовы прылеглай да ўрочышча тэрыторыі павінны ўзгадняцца з грамадскасцю.

Пад час сустрэчы ўзнімалася пытанне пра тое, што сябры ініцыятывы не валодаюць поўнай інфармацыяй пра распрацоўку праекту дэталёвага плану тэрыторыі, якая адносіцца да Курапатаў, у тым ліку наконт актуальных, па вызначэнню чыноўнікаў, межаў помніка і ягоных зонаў — ахоўнай і рэгулюемай забудовы.

Прагучалі прапановы грамадскасці ўключыць у працоўную групу па падрыхтоўцы праекту прадстаўнікоў ініцыятывы, альбо ўлічыць яе пазіцыю аб захаванні дзеючых межаў ахоўных зонаў у Курапатах згодна адпаведнай схемы, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры ад 12 мая 2004 году;
спрыяць арганізацыі грамадскага абмеркавання распрацаванага праекту з увядзеннем у склад адмысловай камісіі прадстаўнікоў ініцыятывы з іх своечасовым інфармаваннем пра рэгламент правядзення грамадскага абмеркавання, а таксама падтрымаць пазіцыю ініцыятывы аб неабходнасці пераносу «Бульбаш-холу» ў іншае месца.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі паведаміў, што Мінскі райвыканкам даручыў распрацоўку праекту дэталёвага плану тэрыторыі вакол Курапатаў забудоўшчыку «Бульбаш-холу» СТАА «БелРэст Інвест», «каторы па гэтаму пытанню да нас пакуль не звяртаўся». «Але я папярэдзіў распрацоўшчыкаў праекту, што ён павінен быць зацверджаны Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры», — сказаў Чарняўскі.

Міністр Святлоў даручыў накіраваць у Мінскі аблвыканкам ліст пра абавязковую экспертызу праекту ў Міністэрстве культуры.

Пад час сустрэчы ўзнімаліся і іншыя пытанні: да гэтай пары не выканананы ні адно палажэнне пастановы Савета міністраў БССР ад 18 студзеня 1989 года па ўвекавечванню памяці ахвяраў масавых рэпрэсій 1937–1941 гадоў у Курапатах (гаворка ідзе пра правядзенне адкрытага конкурсу на праект помніка, яго ўсталяванне і добраўпарадкаванне ляснога масіву, пра ўсебаковае вывучэнне прычын і наступстваў масавых рэпрэсій, а таксама пра падрыхтоўку спецыяльнага энцыклапедычнага выдання з мэтай увекавечвання памяці ахвяраў рэпрэсій); народны мемарыял патрабуе больш пільнай увагі з боку грамадства і дзяржавы, бо на тэрыторыі ўрочышча адбыліся шматлікія акты вандалізму, а таксама пра неабходнасць папулярызацыі ў грамадстве тэмы масавых рэпрэсій перыяду сталінізму.

Міністр даручыў падрыхтаваць ліст да Мінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў з прапановай, каб Курапаты былі ўключаны ў маршрут патрульна-паставой службы.

***

На 13 лютага прызначана сустрэча прадстаўнікоў грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу «Курапаты» з намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Юшкевічам па сітуацыі з будаўніцтвам каля ўрочышча рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол».

Каментары4

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць