Грамадства

Для будаўніцтва 3-й лініі метро знясуць 95 будынкаў

Для будаўніцтва першай чаргі 3-й лініі мінскага метро патрэбна снесці 95 будынкаў і збудаванняў.
Аб гэтым паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун.

У зоне будаўніцтва размешчана 66 адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, якія належаць юрыдычным асобам, 29 жылых дамоў (66 кватэр), з іх 27 прыватных. Восем жылых дамоў ужо адселены, па 10 дамах афармляюцца рашэнні аб іх перадачы ў гарадскую ўласнасць, жыльцы некалькіх дамоў не згодны з адсяленнем.

Як адзначыў Павел Царун, чакаецца, што ў сярэдзіне красавіка пачнуць працаваць будаўнічыя пляцоўкі для арганізацыі праходчых работ механізаваным комплексам.
На этапе праектавання распрацаваны падыходы да змяншэнні кошту будаўніцтва. У прыватнасці, вырашана станцыю «Плошча Францішка Багушэвіча» падняць на 15 метраў, адысці з тэрыторыі гістарычнай забудовы (завулак Паўночны), дзе быў прадугледжаны знос трох дамоў, аптымізаваць перакладку інжынерных сетак.
Нетыповыя рашэнні прымяняюцца і на станцыі «Вакзальная» — яе таксама паднімуць, плануецца абсталяваць наземны вестыбюль па аналогіі з маскоўскім метрапалітэнам.

«Усё гэта дасць магчымасць сэканоміць бюджэтныя сродкі», — адзначыў Павел Царун.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў яшчэ разгледзець прапановы праекціроўшчыкаў з запрашэннем расійскіх экспертаў.

Трэцяя лінія Мінскага мітрапалітэна злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя масівы горада з цэнтрам, пройдзе пад ракой Свіслач. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе.
Тут будзе створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дасць магчымасць разгрузіць дзеючы перасадачны вузел «Купалаўская» — «Кастрычніцкая».

З адкрыццём новага ўчастка метро з’явяцца дадатковыя перасадачныя вузлы «Фрунзенская» — «Юбілейная» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».

Усяго ж трэцяя лінія ўключае сем станцый:

«Слуцкі Гасцінец» (перасячэнне вул. Кіжаватава і вул. Каржанеўскага), «Немаршанскі Сад» (перасячэнне вул. Кіжаватава і вул. Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1), «Кавальская Слабада» (перасячэнне вул. Жукоўскага і вул. Варанянскага), «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча».

Таксама вядзецца будаўніцтва ўчастка прадаўжэння першай лініі метрапалітэна ад станцыі «Пятроўшчына» да станцыі «Малінаўка», яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 7 лістапада 2013 года. Плануецца арганізаваць работы ў трохзменным рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць