84 з 166 зняволеных амерыканскай турмы Гуантанама абвясцілі галадоўку.
Зняволеныя пратэстуюць супраць бестэрміновага утрымання пад вартай без прад'яўлення ім абвінавачванняў.
Паводле амерыканскіх ваенных, 16 чалавек з 84, якія абвясцілі галадоўку, прымусова кормяць. Яшчэ пяць чалавек змешчаны ў бальніцу на лячэнне.
Галадоўку група зняволеных пачала ў лютым, зараз да іх далучаецца ўсё больш вязняў.Толькі за два дні да акцыі далучыліся яшчэ 11 чалавек.
Каментары