Усяго патроху11

Кожны чацьвёрты зьвер

Адзін з чатырох відаў зьвяроў, адзін з васьмі відаў птушак, кожны трэці від амфібіяў і 70% відаў расьлін на плянэце знаходзяцца ў небясьпецы — сьведчыць афіцыйна прадстаўлены Чырвоны Сьпіс МСАП 2007 году.

Адзін з чатырох відаў зьвяроў, адзін з васьмі відаў птушак, кожны трэці від амфібіяў і 70% відаў расьлін на плянэце знаходзяцца ў небясьпецы — сьведчыць афіцыйна прадстаўлены Чырвоны Сьпіс МСАП 2007 году.

Жыцьцё на Зямлі зьнікае хутка і, на жаль, гэты працэс будзе працягвацца не гледзячы на тыя высілкі, якія прымаюцца, каб яго запаволіць. Аб гэтым сьведчыць апошні Чырвоны Сьпіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай, абнародаваны учора, 12 верасьня 2007г., МСАП (Міжнародны Саюз Аховы Прыроды) (2007 IUCN Red List of Threatened Species).

У гэтым Спісе 41.415 відаў жывёл і расьлін. З іх 16.306 відам пагражае зьнікненьне, у мінулагоднім Сьпісе такіх відаў было 16.118. Агульная колькасьць зьніклых у гістарычны час відаў дасягнула 785, і яшчэ 65 могуць быць знойдзены толькі ва ўмовах гадоўлі або вырошчваньня.

Адзін з чатырох відаў зьвяроў, адзін з васьмі відаў птушак, кожны трэці від амфібіяў і 70% відаў расьлін на плянэце знаходзяцца ў небясьпецы і занесены ў Чырвоны Сьпіс МСАП 2007 году.

У сувязі з гэтым Джулія Мартон-Лефеўр (Julia Marton-Lefèvre), Генеральны дырэктар МСАП, заявіла: “Сёлетні Чырвоны Сьпіс МСАП паказвае, што прадпрынятыя дагэтуль вялікія высілкі па ахове відаў /ужо/ не выстарчаюць. Узровень стратаў біяразнастайнасьці расьце і мы павінны дзейнічаць зараз, каб значна зьменшыць яго і прыпыніць глябальны крызыс зьнікненьняў. Гэта магчыма зрабіць, але толькі канцэнтрацыяй высілкаў усіх слаёў грамадзтва”.

У сваю чаргу Джэйн Смарт (Jane Smart), кіраўнічка відавой праграмы МСАП, падкрэсьліла: “Нам неабходна ведаць дакладны статус віду, каб прыняць неабходныя дзеяньні /па яго ахове/. Менавіта Чырвоны Сьпіс МСАП робіць гэта праз ацэнку ўсяго статусу біяразнастайнасьці, долі, якая ўжо страчана і прычынаў, па якіх адбываецца /яе/ зьмяншэньне”.

“Наша жыцьцё непарыўна злучана з біяразнастайнасьцю, і яе ахова ёсьць неабходнай умовай нашага выжываньня. У той час як Сьвет пачынае адказваць на сучасны крызыс страты біяразнастайнасьці, інфармацыя з Чырвонага Сьпісу МСАП неабходна, каб знайсьці і прыняць адпаведныя эфэктыўныя стратэгіі па ахове /прыроды/ - для карысьці саміх людзей і прыроды” – працягнула дасьледчыца.

Цяпер у Чырвоным Сьпісе знаходзяцца 12.043 віда расьлін, з іх 8.447 відаў знаходзяцца пад пагрозай зьнікнення. Адзін з відаў – касматасьцеблевая бегонія (Begonia eiromischa) афіцыйна прызнана яшчэ адным відам, які знік з паверхні Зямлі. Гэтая малазыйская расьліна вядома толькі з гербарыяў, зробленых у 1886 і 1898гг. на востраве Пенанг (Penang). Аднак за апошнія больш як 100 гадоў яе не атрымалася знайсьці ні на востраве, ні на блізляжачых тэрыторыях.

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі паводле www.iucn.org

Паглядзець Чырвоны Сьпіс МСАП-2007 і прачытаць адпаведныя камэнтары да сытуацыі можна тут:

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць