Свет2121

Спецназ захапіў апошнія барыкады ва Урадавым квартале Кіева — хроніка падзей ночы

09:10

Актывістаў у Васількове разагналі, 15 аўтобусаў са спецназам рухаюцца ў Кіеў

Сёння, 10 снежня, у Васількове пад Кіевам была вельмі напружаная сітуацыя. Каля 300 міліцыянтаў разагналі мітынгоўцаў, якія блакавалі праваахоўнікаў на тэрыторыі аэрадынамічнага вучылішча.

Цяпер каля 15 аўтобусаў з праваахоўнікамі рухаюцца ў кірунку Кіева. Нагадаем, аналагічная сітуацыя была напярэдадні. Некалькім машынам з праваахоўнікамі ўдалося прарваць барыкаду актывістаў і з'ехаць да Кіева. Паводле розных звестак, у сталіцу прыехала ад 10 да 15 машын, паведамляе УНІАН.

05:50

Кіеўская гарадская адміністрацыя а 5:50 раніцы аўторка

05:38

У Кіеўскай радзе ёсць святло, тут грэюцца журналісты і той, хто прыйшоў з барыкадаў, паведамляюць журналісты Нашай Нівы.

Людзі разыходзяцца па перыметры, уладжваюцца на начлег.

Такім чынам: у руках мітынгоўцаў засталіся — Майдан і два будынкі: Кіеўская гарадская грамадская рада і Палац прафсаюзаў, дзе знаходзіцца Штаб супраціву.

Урадавы квартал (Вярхоўная Рада і Адміністрацыя прэзідэнта) разблакаваныя.

Выглядае на тое, што ўсе чакаюць раніцы. Павінны быць нейкія крокі як ад апазіцыі, так і ад уладаў.

05:36

У супрацьстаянні з міліцыяй на Лютэранскай пацярпелі 10 чалавек — Цягнібок

Лідар Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода» Алег Цягнібок заяўляе, што падчас дэмантажу міліцыяй барыкады апазіцыянераў на скрыжаванні вуліц Лютэранскай і Банкавая непадалёк ад будынка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны пацярпелі партыйныя актывісты.

«Ёсць ахвяры з нашага боку, ёсць людзі з разбітымі галовамі. Я не магу зараз сказаць дакладную колькасць, але, прынамсі, такіх чалавек дзесяць», — сказаў ён са сцэны на Майдане Незалежнасці, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

05:35

На Майдане ўсё спакойна, на сцэне выступае Руслана

У лагеры мітынгоўцаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве абстаноўка ўначы ў аўторак спакойная.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», у цяперашні час на плошчы знаходзіцца некалькі сотняў чалавек.

На сцэне працягваецца канцэрт. Прысутным спявае Руслана Лыжычка — пераможца «Еўрабачання».

Ахова, патрулюе барыкады лагера, а таксама ўсе ўваходы і выхады. Мітынгоўцы таксама перакрылі ўваходы ў падземны пераход станцыі метро «Майдан Незалежнасці».

Частка мітынгоўцаў начуе ў Доме прафсаюзаў, дзе знаходзіцца Штаб нацыянальнага супраціву.

05:33

Суд забараніў мітынгоўцам блакаваць дарогі ў цэнтры Кіева

У міліцыі запэўніваюць: грубых парушэнняў грамадскага парадку не зафіксавана, а мерапрыемствы праводзяцца выключна па рашэнні Акруговага адміністрацыйнага суда сталіцы.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення масавых і спартыўных мерапрыемстваў Дэпартамента грамадскай бяспекі МУС Украіны Алег Мацвяйцоў, перадае прэс-служба ведамства. Паводле яго слоў, сёння прынята судовае рашэнне аб разблакаванні праезных частак у цэнтральнай частцы Кіева.

05:25

Барыкада каля Кіеўскай гарадской адміністрацыі. Мітынгоўшчыкі абаграваюць салдатаў унутраных войск, паведамляюць з Кіева Ірына Арахоўская і Ганна Бадзяка.

05:07

Таксама прысутныя наракаюць, што ў цэнтры Кіева падвіс Інтэрнет. Перыядычна не грузяцца асноўныя ўкраінскія сайты навінаў.

Паводле Громадське ТВ, падчас цісканіны на Лютэранскай пацярпелі 10 чалавек.

Механізм начной зачысткі быў такі: спецназ адцясняе людзей, якія пікетуюць барыкады, за кароткі час камунальшчыкі і людзі ў цывільным разбіраюць барыкаду, потым пераходзяць да новай барыкады.

05:00

Пацярпелы Мікола, яго збілі дубінкамі.

04:55 

«Беркут» разагнаў пратэстоўцаў на Лютэранскай і Банкавай і знішчыў намётавы гарадок

Байцы спецпадраздзялення «Беркут» і міліцыя знішчылі блакпост удзельнікаў акцыі пратэсту на рагу вуліц Лютэранскай і Банкавая ў Кіеве.

У шэрагі мітынгоўцаў праніклі правакатары, якія махалі палкамі і пырснулі ў бок праваахоўнікаў слезацечны газ. Праваахоўнікі шчытамі адціснулі мітынгоўцаў з блокпаста ў бок барыкадаў.

Намётавы гарадок мітынгоўцаў на Лютэранскай знішчаны.

Як паведамляе «Радыё Свабода», сілавікі, якія прыйшлі на вугал Лютэранскай і Банкавай, першапачаткова спачатку былі пасіўнымі. У ВА «Свабода» паведамлялі, што некалькі дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў, якія прыйшлі да блакпост, заклікалі іх вярнуцца на Майдан Незалежнасці.

Аднак народны дэпутат фракцыі «Свабода» Андрэй Ілленка заклікаў тых, хто сабраўся не адступаць. Пасля гэтага сілавікі пайшлі ў наступ.

04:15

Уначы ў Кіеве спецназ стаў ачышчаць вуліцы Кіева ад дэманстрантаў.

Спачатку на рагу вуліцы Грушэўскага і Крапаснога завулка каля 2:00 ночы (па Мінску) пачалася зачыстка барыкады міліцыяй, па гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка. «Міліцыя дзейнічала жорстка, білі людзей, гэта ўсё здымалі камеры», — сказаў ён Украінскай праўдзе.

«Пазбегнуць разгону не дапамагла прысутнасць ні Яцанюка, ні Мартыненкі», — дадаў дэпутат. «Спецназ разрэзаў лагер на два і крок за крокам, прасоўваўся наперад», — дадаў Шаўчэнка.

У 02:30 пачалася зачыстка Банкавай. На Грушэўскага разагналі палатачны гарадок, у Кіеўскай гарадской адміністрацыі (мэрыі) адключылі святло.

На Лютэранскай (тут зараз знаходзяцца журналісты «НН») з усіх бакоў акружылі барыкаду, людзі сабраліся ззаду спецназу.

Подпіс да фота: а 4-й раніцы на Лютэранскай

Быў разабраны намётавы гарадок каля Дома афіцэраў, хто быў ім, скіраваўся на Майдан.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць