Улада22

Раманчук і Заіка распрацавалі закон аб сацыяльных гарантыях

У пятніцу на офісе АГП адбылася яго прэзэнтацыя.

У пятніцу на офісе АГП адбылася прэзэнтацыя альтэрнатыўнага праекту закону “Аб дзяржаўных сацыяльных гарантыях”. Яе аўтарамі зьяўляюцца эканамісты навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук і аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка.

Ідэя стварэньне такога закону ўзьнікла пасьля таго, як летам палата прадстаўнікоў прыняла закон аб сацыяльных ільготах, у выніку якога шматлікія групы насельніцтва пазбавіліся сацыяльных гарантыяў.

Я. Раманчук адзначыў, што тэма сацыяльных гарантыяў зьяўляецца адной з самых балючых і нявывучаных незалежнымі аналітыкамі. Яго падтрымаў і Л. Заіка, які адзначыў, што тэма сацыяльнай палітыкі досыць непрыемная. “Нават многія эканамісты лічаць, што гэтую тэму прыдумалі палітыкі”, – зазначыў Л. Заіка.

Напачатку прэзэнтацыі Я. Раманчук паведаміў, што дадзены закон не зьяўляецца нейкай догмай, а пачаткам канструктыўнага дыялёгу з грамадзтвам на гэтую тэму. Раманчук паведаміў, што гэты дакумэнт будзе перададзены ў Нацыянальны камітэт АДС і стане за базісны для апазыцыі ў пытаньні сацыяльных гарантый. Аўтары спадзяюцца, што ў абмеркаваньні гэтага праекту паўдзельнічаюць ўсе групы насельніцтва, якія прэтэндуюць на льготы – вэтэраны, студэнты, чарнобыльцы, аўганцы. Раманчук адзначыў, што гэта праца над законапраектам вядзецца сыстэмна і адкрыта, у адрозьненьне ад таго, як рыхтуе дакумэнты Адміністрацыя прэзыдэнта.

Чым жа канкрэтна гэты дакумэнт розьніцца ад прынятага палатай прадстаўнікоў? Гаворыць Яраслаў Раманчук: “У нашым дакумэнце ўвогуле няма словаў “ільготы” і “датацыі”. Гаворка вядзецца пра страхавыя выплаты дзяржавы за тыя ці іншыя страты і пагрозы жыцьцю і здароўю, якую нанесла дзяржава грамадзянам. Мы ўспрымаем гэта не як міласьціну дзяржавы, а кампэнсацыю чалавеку за пэўныя страты. Законапраект прадугледжвае поўную манэтызацыю ўсіх сацыяльных выплат у межах сацыяльных гарантый. У Беларусі ў пэрыяд адаптацыі да зьнешніх і ўнутраных выклікаў вельмі важным зьяўляецца ўтрыманьне балянсу паміж высокімі тэмпамі эканамічнага росту і абаронай самых малазабясьпечаных пластоў насельніцтва. У Беларусі няма абсалютна ніякай канкурэнцыі на рынку працоўнай сілы. Самі афіцыйныя органы кажуць, што ў нас 20—25% лішніх рабочых. У гэтай сытуацыі бюджэт можа разарвацца, калі ня будзе дакладнай праграмы, каму і як дапамагаць. Таму манэтызацыя мае як адрасна-сацыяльны характар, так і характар макраэканамічнага стабілізатара. Калі мы будзе навязваць прамысловасьці ці сельскай гаспадарцы гандлёвыя нацэнкі, надбаўкі, то такія крокі пахаваюць нашу эканоміку. Пазбаўляючыся ад гэтага, мы робім краіне аграмадны стымул для рыначнага разьвіцьця. Прычым, мы не пакідаем па-за ўвагай тыя катэгорыя насельніцтва, якіх звычайна аказваюцца за бортам эканамічных пераўтварэньняў, “лузэраў рэформаў”. Наш закон – гэта спроба мінімізаваць колькасьць ахвяраў ад балючых структурных пераўтварэньняў, якія чакаюць нашу краіну. У выпадку, калі наш закон будзе прыняты, то мы сапраўды будзем мець сацыяльна-рыначную дзяржаву, пра якую казаў яшчэ Эрхарт у 40-50-ыя гады мінулага стагодзьдзя.

Раманчук перакананы, што ў сёньняшняй Беларусі зрабіць задуманае нашмат лягчэй, чым яшчэ 10 гадоў таму. Бо ўжо сёньня фактычна адбываецца пераход на пэрсанальны ўлік пэнсійных накапленьняў. У кожнага грамадзяніна ёсьць свой індывідуальных рахунак. У выпадку, калі будзе зроблены пэрсаніфікаваны ўлік тых людзей, якія будуць атрымліваць ільготы, то будзе добра наладжаны кантроль і парадак у гэтай сыстэмы.

Паводле праекту, тыя грамадзяне, якія прэтэндуюць на сацыяльныя выплаты, атрымаюць пэрсанальныя карткі, якія змогуць інфармаваць пра ступень патрэбы кожнага асобна ўзятага грамадзяніна. Пры пэўных патрэбах пэнсіянэры, вэтэраны вайны, ці людзі, якім неабходныя лекі, змогуць атрымліваць у месяц да 200 эўра дзяржаўнага грашовага трансфэрту. Студэнты ж, напрыклад, будуць атрымліваць у месяц 20 эўра кампэнсацыі на праезд. Сацыяльнасьці справядлівасьць нашага законапраекту прадстаўлена больш, чым у сёньняшнім.

Таксама на грашовую дапамогу ад дзяржавы змогуць прэтэндаваць нават тыя, хто атрымлівае менш за тры эўра ў дзень, а таксама, чые камунальныя расходы большыя за 20% ад заробку. На думку экспэртаў такія захады дазволяць укладваць у сацыяльныя выплаты ня больш за 28—30% ад ВУП краіны, у той момант як сёньня на гэта ідзе 50% ВУП.

Бліжэйшым часам Я. Раманчук і Л. Заіка зьбіраюцца перадаць гэты законапраект у абедзьве палаты нацыянальнага парлямэнту, а таксама ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Аўтары закону спадзяюцца, што да іхных галасоў там прыслухаюцца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць