У раёне Еўпаторыі расійскія вайскоўцы спрабуюць захапіць адзін з камандных пунктаў зенітна-ракетнай часткі Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.
Як паведаміла УНІАН крыніца, блізкая да тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны, гадзіну таму 15 узброеных вайскоўцаў на грузавым аўтамабілі заехалі на тэрыторыю ваеннага гарадка, нейтралізаваўшы нарад кантрольна-прапускнога пункта.
Расійскія вайскоўцы спрабуюць увайсці ў абаронены камандны пункт воінскай часці, асабісты склад якой знаходзіцца за браніраванымі дзвярыма. Камандзіру падраздзялення ўкраінскай вайсковай часткі расійскія вайскоўцы заявілі, што іх мэтай з'яўляецца не завалоданне зброяй, а кантроль над абароненым камандным пунктам.
Паралельна на ўскраіне Севастопаля людзі з белымі павязкамі на руках пад'ехалі да каманднага пункта тактычнай групы «Крым» Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны і выклікаюць на перамовы камандзіра.
Каментары