Навука і тэхналогіі2121

Кітай знайшоў буйную крыніцу экалагічных энэргарэсурсаў

У выніку двухгадовай разведкі на тэрыторыі павета Гунхэ правінцыі Цінхай (Паўночна-Заходні Кітай) нарэшце выяўлены рэсурсы для выпрацоўкі энергіі па прынцыпе выкарыстання сухіх гарачых парод (Hot- Dry-Rock) на глыбіні 2230 м пад паверхняй зямлі. Такім чынам, у Кітаі ўпершыню выяўлены рэсурсы такога віду геатэрмальнай энергіі, прыдатныя для маштабнага асваення і выкарыстання.

Як вядома, сухія гарачыя пароды з'яўляюцца бязводнымі гарачымі прыроднымі масівамі, якія звычайна залягаюць на глыбіні ніжэй за 3000—10000 м. Такія пароды маюць тэмпературу 150—650 градусаў і лічацца экалагічна чыстымі рэсурсамі, прыдатнымі для выпрацоўкі электрычнасці.

«Тэхналогіі выпрацоўкі электраэнергіі з выкарыстаннем сухіх гарачых парод дазваляюць значна паменшыць уздзеянне парніковага эфекту і кіслотных дажджоў на навакольнае асяроддзе, больш за тое, такія тэхналогіі не падвяргаюцца абмежаванню сезонаў і клімату. А сабекошт выпрацоўкі электрычнасці з выкарыстаннем такіх парод ацэньваецца ў два разы танней, чым з выкарыстаннем ветравой энергіі, і ў дзесяць разоў таннейшы, чым з выкарыстаннем сонечнай энергіі», — паведаміў дырэктар Цінхайскага правінцыйнага навукова-даследчага інстытута гідрагеалагічнай інжынерыі і геолагаразведкі Янь Вэйдэ.

Пад кіраўніцтвам Упраўлення геалагічнай разведкі КНР і Цінхайскага правінцыйнага ўпраўлення зямельных і прыродных рэсурсаў адпаведныя навуковыя ўстановы правінцыі Цінхай прыступілі да пошуку сухіх гарачых парод у цэнтральнай і паўночнай частках западзіны на тэрыторыі павета Гунхэ ў 2011 годзе, праз два гады пачалося практычнае свідраванне. Калі зандзіраванне дайшло да глыбіні 2230 м, былі здабытыя сухія пароды з тэмпературай 153 градусы, прычым тэмпература парод бесперапынна павышалася па меры павелічэння глыбіні свідравання, і ў сярэднім павышаецца на 6,8 градуса пры павелічэнні глыбіні на 100 м.

«Свідраванне даказала шырокасць размяшчэння сухіх гарачых парод пад зямлёй, іх плошча ўжо дасягае 150 кв. км, таму запасы такіх парод ацэньваюцца як вельмі вялікія», — далей паведаміў Янь Вэйдэ.

Да цяперашняга часу асноўныя прынцыпы і тэхналогіі выпрацоўкі электраэнергіі з выкарыстаннем сухіх гарачых парод ўжо асвоены ў такіх краінах, як ЗША, Японія і Швецыя. Паводле ацэнкі, агульныя запасы сухіх гарачых парод у мацерыковым Кітаі на глыбіні ад 3000 да 10000 м пад зямлёй раўняюцца 860 трлн тон умоўнага паліва, што ў 260 тыс. разоў больш за цяперашняе сукупнае спажыванне энергіі ў Кітаі.

Выяўленне гэтага віду геатэрмальнай энергіі мае важнае значэнне для паляпшэння энергетычнай структуры і эканамічнага развіцця нашай краіны, адзначыў начальнік Упраўлення разведкі і асваення геалагічных рэсурсаў і выкапняў правінцыі Цінхай У Цінсян.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць