Свет1313

Украіна распачала набор у «інфармацыйныя войскі»

Міністэрства інфармацыйнай палітыкі стварыла сайт «Інфармацыйных войск Украіны».

Па адрасе i-army.org кожны ахвочы можа запісацца ў «Інфармацыйныя войскі Украіны». Віртуальны «прызыў» ладзіць Міністэрства інфармацыйнай палітыкі.

Інфармацыйны фронт міністэрства называе адным з асабліва важных у «гібрыднай» вайне Украіны і Расіі.

Канкрэтныя напрамкі дзейнасці «інфармацыйных войск» не акрэсленыя.

З пытаннямі прапанавана звяртацца на «сакрэтную скрыню» [email protected].

Як высветліла «Украінская праўда», першае заданне дабраахвотнікам даволі простае — запрасіць найбліжэйшых і найбольш надзейных сяброў на сайт. Наступныя заданні абяцаюць быць штодзённымі.

У міністэрстве адмовіліся каментаваць мэты праекту.

Аб жаданні стварыць «інтэрнэт-армію» у студзені 2015 года казаў міністр інфармацыйнай палітыкі Юрый Стэць. Ён казаў аб каардынацыйным цэнтры блогераў, які даносіў бы праўдзівую інфармацыю аб сітуацыі ў краіне.

***

На функцыянаванне Міністэрства інфармацыйнай палітыкі выдаткавана блізу 4 млн грывень (менш за 150 тысяч даляраў). Афіцыйна міністэрства пакуль не створанае.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць