Навука і тэхналогіі44

Хімікі БДУ распрацавалі ядомую плёнку на аснове крухмалу

Спецыялісты Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта стварылі ядомую плёнку на аснове крухмалу. Распрацоўка прадстаўленая на выставе навуковых дасягненняў у рамках першага Рэспубліканскага фестывалю моладзевай навукі, які прайшоў 19 студзеня ў Ліцэі БДУ ў Мінску.

Сама па сабе плёнка не мае смаку і паху, таму для надання асаблівых арганалептычных уласцівасцяў у яе можна дадаваць спецыі і цукар, харчовыя фарбавальнікі, адзначыла адна са стваральніц ядомай плёнкі — малодшы навуковы супрацоўнік НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Наталля Мелехавец.

Выкарыстоўваць такую плёнку, па яе словах, у якасці знешняй упакоўкі харчовых прадуктаў не мяркуецца. «Яна можа быць выкарыстаная як абалонка для ліпкіх ледзянцоў або маркіх прысмакаў, пакрытых цукровай пудрай, напрыклад рахат-лукуму. У яе таксама можна расфасаваць парцыённыя спецыі локшыны хуткага прыгатавання, тады пакецік нават не трэба адкрываць — проста заліць кіпнем», — адзначыла вучоны.

Мелехавец не выключыла, што распрацоўка можа спатрэбіцца і ў фармацэўтыцы, напрыклад, для стварэння знешняй абалонкі медыкаментаў, якія выпускаюцца ў выглядзе капсул. Аднак усё ж асноўным кірункам прымянення гэтага прадукту, па яе словах, з'яўляецца харчовая прамысловасць.

Ва ўмовах інстытута плёнка вырабляецца ўручную. Нягледзячы на пэўную тэхнічную складанасць яе вытворчасці ў прамысловым маштабе, распрацоўшчыкі вераць, што яна знойдзе шырокае прымяненне. Па словах навукоўца, беларускія вытворцы харчовых прадуктаў ужо зацікавіліся навінкай, але замовіць яе пакуль ніхто не наважыўся.

Зрэшты, супрацоўнікам інстытута яшчэ трэба будзе удасканаліць распрацоўку, напрыклад, павялічыць трываласць і тэрмін захоўвання плёнкі, паколькі з часам яна губляе свае ўласцівасці.

Сама ідэя вырабу ядомых або біяраскладальных абалонак і ёмістасцяў для харчовых прадуктаў не новая. Так, яшчэ некалькі стагоддзяў таму ў Японіі пачалі выкарыстоўваць аднаразовы посуд з прэсаванай рысавай мукі, які можна было з'есці. Прыкладна ў той жа час у Еўропе навучыліся даўжэй захоўваць мясныя прадукты з дапамогай жэлацінавай абалонкі. У якасці часовай упакоўкі і па гэты дзень выкарыстоўваюцца ёмістасці з вафельнага цеста.

З-за глабальнай экалагічнай праблемы, звязанай з забруджваннем навакольнага асяроддзя рознымі палімернымі адходамі, навукоўцы прыкладаюць усё больш намаганняў для стварэння ядомых упаковак. Так, за апошняе дзесяцігоддзе з'явіліся распрацоўкі на аснове казеіну, гліцэрыны і вады, а таксама іншых нетаксічных рэчываў. Аднак праблема па-ранейшаму не вырашаная, бо палімерныя ўпакоўкі застаюцца таннейшымі ў вытворчасці.

Каментары4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць