Эканоміка2020

Шорац: На завяршэнне будаўніцтва гасцініцы ля цырка грошай няма. На арэнднае жыллё таксама

Новых інвестараў для завяршэння будаўніцтва гасцініцы каля сталічнага цырка пакуль няма. Пра гэта паведаміў 4 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

«На жаль, добрых навін няма, у нас ішлі перамовы з «Ашчадбанкам» Расіі, які з'яўляецца саінвестарам праекта. Але яго рэалізацыя пакідае жадаць лепшага. Інвестара, які дабудуе аб'ект, пакуль на сённяшні дзень няма, хоць праходзяць перамовы, але дамоўленасцей няма», — сказаў Шорац.

Ён адзначыў, што за кошт бюджэту і прыватных інвестараў да чэмпіянату свету па хакеі ў маі 2014 года было пабудавана больш за дзясятак гасцініц. Сёння ў Мінску працуе 47 гасцініц амаль на 10 тыс. месцаў. У 2016 годзе будзе ўведзена ў строй яшчэ чатыры на 2 тыс. месцаў: «Хілтан», «Марыёт», на вуліцы Кастрычніцкай і ля аквапарку «Лебядзіны». «Я спадзяюся, што прыход двух буйных сусветных гасцінічных сетак, а яны бяруць на сябе пэўныя абавязацельствы прыцягваць турыстаў, павялічыць колькасць гасцей сталіцы», — адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.

«Што тычыцца арэнднага жылля, то, на жаль, бюджэт у нас у гэтым годзе сфарміраваўся так, што яго проста няма за што будаваць. Цяпер мы ўжо падключылі прыватныя прадпрыемствы і дзяржаўныя, прапанавалі ім на нашай пляцоўцы ў квартале «Магістр» пабудаваць арэнднае жыллё для сваіх работнікаў. Пакуль у нас пагадзіўся толькі «Пеленг». Тапузідзіс, «Карона», на жаль, не пачаў рэалізацыю нашых дамоўленасцей. Хоць яны былі. Палову дома для арэнднага жылля хацелі будаваць яны для сваіх работнікаў, палову — «Пеленг», — дадаў Шорац.

***

Нагадаем, у жніўні 2015 года Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што мае намер «самым жорсткім чынам падагнаць» завяршэнне будаўніцтва гасцініцы, якая размяшчаецца каля Беларускага дзяржаўнага цырка на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што будаўніцтва гэтага аб'екта для яго было «балючым пытаннем». У свой час ён даручыў добраўпарадкаваць незавершаны будынак, што пасля і было зроблена, аднак сама гасцініца яшчэ «не даведзена да розуму».

Чакалася, што гасцініца (першапачаткова паведамлялася, што яна будзе належаць сетцы гатэляў «Кемпінскі») будзе ўведзена ў эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакеі ў маі 2014 года. Першапачатковы тэрмін заканчэння работ — 31 снежня 2013 года — быў перанесены на 1 мая 2014 года, затым тэрмін быў перанесены на 31 снежня 2015 года. Заказчыкам будаўніцтва з'яўляецца СТАА «Эліт Эстэйт» (заснавальнікі — беларускі «Трайпл» і маскоўская фірма «Сіці Эстэйт»). Дзеля гасцініцы быў знесены помнік архітэктуры — першая беларуская электрастанцыя, пабудаваная ў ХІХ стагоддзі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць