Грамадства8181

Інспектары ДАІ пад Навагрудкам разбілі шкло ў машыне і выцягнулі кіроўцу ВІДЭА

Яшчэ не аціх скандал вакол брэсцкага інспектара ДПС Пятручыка, які паслаў кіроўцу на тры літары, як супрацоўнікі з паласатымі палачкамі зноў патрапілі ў стужкі навін. На гэты раз адзначыліся інспектары з Навагрудка.

Інцыдэнт адбыўся 8 лютага каля вёскі Арковічы Навагрудскага раёна.

Інспектары, якія спынілі машыну мінчука для, як яны заявілі, праверкі дакументаў, адмовіліся выносіць пастанову аб адміністрацыйным спагнанні пасля таго, як кіроўца паведаміў ім, што забыўся дакументы і гатовы аплаціць штраф на працягу пяці дзён, як дазваляе ПВКоАП. Кіроўца таксама адмовіўся прайсці ў аўтамабіль ДАІ.

Спроба кіроўцы растлумачыць супрацоўнікам ДАІ свае правы і нормы заканадаўства не мела поспеху. Паводле афіцыйнай інфармацыі, кіроўца «паводзіў сябе абуральна».

Адзін з інспектараў ліхтарыкам разбіў бакавое шкло ў аўтамабілі, адчыніў дзверы і з дапамогай свайго напарніка выцягнуў кіроўцу.

На мінчука былі надзетыя кайданкі. Яго адвезлі ў Навагрудскі РУУС, дзе склалі пяць пратаколаў — чатыры па арт. 18.18 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае дакументаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху) і адзін 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП.

У паведамленні УУС Гродзенскага аблвыканкама, апублікаваным пад загалоўкам «Збілі пыху правакатару», гаворыцца, што суд Навагрудскага раёна прызначыў кіроўцу пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь, пры гэтым адзначаецца, што правапарушальнік на паседжанне суду не з’явіўся.

Аднак сведка, якая ехала ў адной машыне з мінчуком, сцвярджае, што, па-першае, кіроўца быў на судзе, а па-другое, быў прысуджаны яшчэ і да сутак адміністрацыйнага арышту.

Таксама сведка абвяргае сцвярджэнне УУС, што затрыманы аказваў фізічны супраціў пры затрыманні і прыведзеную ў міліцэйскім паведамленні інфармацыю аб ранейшых судзімасцях кіроўцы, называючы ўсё гэта паклёпам і хлуснёй з боку праваахоўных органаў.

Каментары81

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць