Культура77

На выданне «Хронік Нарніі» за тыдзень сабралі 77 мільёнаў рублёў

Можам жа, калі хочам! 77 мільёнаў рублёў сабрана за адзін тыдзень на выданне беларускага перакладу «Хронік Нарніі».

Арганізатары праекта ўжо цалкам падрыхтавалі выданне першай кнігі і цяпер збіраюць грошы праз краўдфандынгавую пляцоўку talaka.by непасрэдна на сам друк.

Пераклад на беларускую мову першай з кніг легендарнага фэнтэзі — «Пляменнік чараўніка» — быў зроблены Надзеяй Кім з вялікай любоўю да арыгінала і роднай мовы. Вокладку ствараў адзін з найлепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў. Для ілюстравання самой кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя на замову Клайва Льюіса знанай мастачкай Паўлінай Бэйнс.

Арганізатары праекта «Хронікі Нарніі па-беларуску» Аляксей Шэін і Андрэй Кім зладзілі прэзентацыю кнігі ў галерэі «Ў». На мерапрыемстве прысутнічала новая амбасадарка Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гібс, якая адзначыла высокую каштоўнасць кнігі і важнасць стварэння падобных перакладаў.

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р.Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэтая цудоўная гісторыя, становіцца беларуская.

Кнігу плануецца выдаць накладам у 2000 экзэмпляраў. Частку наклада плануецца прэзэнтаваць беларускім школкам. Акрамя таго, да выдання «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» будзе даданы выпуск аднайменнай аўдыёкнігі ў агучцы найлепшых беларускіх акцёраў.

Цяпер арганізатары просяць падтрымаць гэты праект фінансава. У залежнасці ад сумы, ахвяраванай на выданне, ахвярадаўцы атрымаюць падарункі, у тым ліку — саму кнігу па кошце, ніжэйшым, чым будзе ў крамах. Падтрымаць выданне «Хронік Нарніі» можна тут.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў выдання:

Аляксей Шэін +375 29 651 2665 [email protected]

Андрэй Кім +375 29 5543459 [email protected]

Каментары7

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць