Спорт

«Віцебск» замацоўвае лідэрства

Пяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе пакінуў на вяршыні сэнсацыйны «Віцебск». Праўда, цяпер лідэрства каманды з гораду над Дзьвіной ужо не выглядае выпадковасьцю.

Пяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе пакінуў на вяршыні сэнсацыйны «Віцебск». Праўда, цяпер лідэрства каманды з гораду над Дзьвіной ужо не выглядае выпадковасьцю.

У панядзелак віцябляне ў гасьцях перамаглі менскае «Дынама» – 2:1. Да гэтага «Віцебск» ужо аказваўся мацней за МТЗ-РІПА. Такім чынам, першы іспыт на трываласьць каманда здала.

Ня менш нечаканым выглядае і другое месца турнірнай табліцы, якое забіла за сабой «Смаргонь». Дзякуючы аўтаголу Сяргея Кавальчука «Смаргонь» у гасьцях перамагла «Шахцёр» – 1:0.

У цэнтральным матчы туру МТЗ-РІПА ў цікавай відовішчнай гульні перамог жодзінскае «Тарпэда» – 4:2. Пасьля трох стартавых перамог дзьве паразы запар атрымаў наваполацкі «Нафтан». На гэты раз клюб прайграў дома «Гомелю» – 1:2.

Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ дома разышоўся мірам з крэпкім навічком эліты мікашэвіцкім «Гранітам» – 1:1.

Астатнія матчы туру прынесьлі наступныя вынікі: «Савіт» – «Нёман» – 3:5, «Дынама» (Берасьце) – «Дарыда» – 2:1, «Лякаматыў» – «Дняпро» – 2:1.

Турнірная табліца пасьля пяці тураў выглядае наступным чынам: «Віцебск» — 13 пунктаў, «Смаргонь» — 10, «Нафтан», БАТЭ, МТЗ-РІПА – па 9, «Дынама» (Менск), «Шахцёр» — па 8, «Тарпэда», «Гомель» – 7, «Граніт», «Лакаматыў» — па 6, «Савіт», «Нёман», «Дынама» (Берасьце) — па 4, «Дняпро» — 3, «Дарыда» — 1.

Найлепшыя бамбардзіры Арцём Канцавой (МТЗ-РІПА) і Мікалай Швыдакоў («Лякаматыў») па 5 галоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць