Спорт

CAS скараціў тэрмін дыскваліфікацыі Марыі Шарапавай

Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) скараціў тэрмін дыскваліфікацыі расійскай тэнісісткі Марыі Шарапавай, якая раней была адхілена на два гады за ўжыванне мельдонію. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве суда.

Экс-першая ракетка свету атрымала дыскваліфікацыю за парушэнне антыдопінгавых правіл. Пакаранне адлічвалася з 26 студзеня 2016 года. Спартсменка ў чэрвені накіравала ў спартыўны арбітражны суд апеляцыю на рашэнне аб сваім адхіленні. «Тэрмін дыскваліфікацыі скарочаны да 15 месяцаў. Марыя Шарапава з 26 красавіка 2017 года зможа прымаць удзел ва ўсіх афіцыйных турнірах Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA)», — гаворыцца ў заяве.

Менавіта з заявы Марыі Шарапавай аб ужыванні мельдонію ў сакавіку бягучага года пачалася знакамітая справа аб гэтым прэпараце, пад падазрэнне трапілі многія атлеты, што прымусіла Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) перагледзець меры пакарання па прэпараце мельдоній. Поўная забарона на яго ўжыванне ўступіла ў сілу з 1 кастрычніка 2016 года.

Марыя Шарапава прапусціла Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра, але расійскія спартыўныя чыноўнікі ўжо заявілі, што вядучая тэнісістка будзе рыхтавацца да Токіа-2020. На праведзеных Гульнях у Бразіліі з-за дыскваліфікацыі з боку Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) не змагла прыняць удзел мужчынская зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, якая прэтэндавала адразу на некалькі ўзнагарод на стартах у жніўні. У ліпені беларускім бокам быў пададзены іск да ICF. Як заявіў сёння генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў, слуханне па гэтай справе арыенціровачна адбудзецца ў пачатку лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць