Мова11

Дыктоўка з Анісім, гульнятэка, дзясятка за Коласа — гайд па сталічных імпрэзах у Дзень роднай мовы

1. Паб-квіз, гульнятэка, конкурсы і беларуская музыка

Дзе: клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Калі: 21 лютага, 18:00 — 22:00

Кошт: 5 рублёў (квіткі на ўваходзе ў клуб)

«Арт-Сядзіба» збіраецца адзначыць Дзень роднай мовы на шырокую нагу і запрашае ўсіх ахвотных далучацца.

Пакуль тыя, хто паспелі зарэгістравацца на Беларускую інтэлектуальную гульню, будуць змагацца з пытаннямі паб-квізу, іншыя змогуць узяць удзел у «Гульнятэцы» — пачуць пра новыя беларускамоўныя настольныя гульні і пазнаёміцца з іх аўтарамі. Кожны ахвотны зможа згуляць у «Багача» і «Казачніка», «Прастол ВКЛ» і «1514», «ВаўКаляды» і «Палескіх археолагаў», «Мову» і «На трох кітах» ды іншыя. Толькі не забудзьце загадзя запісацца.

А 20-й гадзіне гасцей чакае прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенкі і Алесі Літвіноўскай «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы».

Пасля прэзентацыі, у 20:15, выступяць музычныя гурты Zanzibar, Recha і Znarock.

2. Круглы стол «Мова ў адукацыі, навуцы, заканадаўстве»

Дзе: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 1, корпус 2, аўд. 302)

Калі: 21 лютага, пачатак у 15:00

Уваход вольны!

У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, навукоўцы, выкладчыкі, журналісты і аматары роднага слова.

Запрошаныя госці падыскутуюць на тэмы беларускай мовы і білінгвізму, ролю акадэмічнай навукі ў моўнай практыцы. Паразмаўляюць пра магчымасці і перспектывы выкарыстання беларускай мовы ў адукацыйнай, навуковай, заканадаўчай і іншых сферах грамадскага жыцця.

Гаворка пойдзе таксама пра ролю нацыянальных моў у захаванні культурнай адметнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці, пра ролю мовы навукі і адукацыі ў фармаванні нацыянальнай ментальнасці, пра нацыянальную мову і нацыянальную ідэю беларусаў.

3. Агульнанацыянальная дыктоўка з Аленай Анісім

Дзе: офіс Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13)

Калі: 21 лютага, пачатак у 17:30

Уваход вольны!

ТБМ заклікае далучыцца да дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўкі па творчасці Францішка Скарыны, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Узоры можна зірнуць тут.

Дыктоўку правядзе намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутатка ад Стаўбцоўска-Нясвіжскай акругі Алена Анісім.

Арганізатары абяцаюць кожнаму ўдзельніку падарунак.

4. «Дзясятка — за Коласа!»

Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 21 лютага, 10:00 — 17:00

Увага: папярэдні запіс па тэлефоне (8-017) 284-17-02

Уваход вольны!

Удзельнікам штогадовай музейнай акцыі «Дзясятка — за Коласа!» прапануюць напісаць дыктоўку па творчасці Якуба Коласа і вызначыць, адкуль менавіта ўзяты ўрывак.

Тыя, хто напішуць на дзясятку і назавуць твор, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

5. Дабрачынны канцэрт «Рок дзецям на Дзень роднай мовы»

Дзе: клуб «Паб Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6А)

Калі: 22 лютага, пачатак у 18:00

Уваход вольны!

Арганізатары заклікаюць прыносіць з сабой фарбы, фламастары, крэйду, паперу для малявання, алоўкі, гліну, пластылін — усё, што можа прыдасца ў творчасці. Падораныя рэчы паедуць у адзін з дзіцячых дамоў.

Канцэрт прымеркаваны да Дня роднай мовы.

Удзел бяруць гурты The Superbullz, «Варона», BarRokka, «Дабл!» і «Р'э Мажор».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць