Вайна

Памежная служба Украіны: Колькасць мабільных рэтранслятараў у Беларусі павялічылася

Расія зноў выкарыстоўвае рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія ўзмацняюць сігнал і дазваляюць кіраваць беспілотнікамі на значнай адлегласці ад пункта кіравання. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага «24 канала» заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Вышка сотавай сувязі, ілюстрацыйнае фота

Паводле яго слоў, Беларусь працягвае спрыяць расійскім паветраным атакам на Украіну, дазваляючы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для працы сродкаў перадачы і ўзмацнення сігналу.

Дземчанка адзначыў, што расійскія беспілотнікі тыпу «Шахед» і «Герань», якія накіроўваюцца ў заходнія вобласці Украіны і да ўчасткаў мяжы з Польшчай, атрымліваюць дадатковае ўзмацненне сігналу з тэрыторыі Беларусі.

Па словах прадстаўніка ўкраінскай памежнай службы, гэтае абсталяванне ў Беларусі ўключаюць толькі перыядычна. Пры гэтым значна павялічылася колькасць мабільных рэтранслятараў.

Дземчанка лічыць, што беларускі бок асцерагаецца, што Украіна зможа дакладна вызначыць месцы працы рэтранслятараў. Ён таксама заявіў, што Беларусь, на ягоную думку, пад ціскам Расіі абрала такі спосаб дапамогі, паколькі не хоча павялічваць колькасць сваіх вайскоўцаў каля ўкраінскай мяжы і несці магчымыя страты.

Украіна, запэўнівае Дземчанка, працуе над тым, каб рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі перасталі працаваць. Ён адзначыў, што гэтая праца, верагодна, мае непублічны характар і ў ёй могуць удзельнічаць іншыя ўкраінскія службы і падраздзяленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г4

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць