Аглядальнік БелТА працягвае сваю вайну: цяпер накінуўся на «спадароў праваабаронцаў»
На сайце БелТА з'явілася чарговае меркаванне адыёзнага аглядальніка газеты «7 дзён» Дзмітрыя Шамко пад назвай «Тэатр абсурда, альбо Правасуддзе сакавіцкіх «праваабаронцаў».

Ён абурыўся дзеяннямі магілёўца Аляксандра Хамратава, які патрабуе прыцягнуць да адказнасці дэпутата Ігара Марзалюка — той таксама прымаў удзел у «маршы недармаедаў», але застаўся беспакараным.
«Давайце па сутнасці: дэпутат Марзалюк на дзвюх дзяржаўных мовах, у адрозненне ад «свядомых абаронцаў беларускай дзяржаўнасці» (тэкст напісаны па-руску, а гэтая цытата — па-беларуску — Рэд.), дапазна адказваў на пытанні людзей - гэта не проста яго праца, а дэпутацкі абавязак. Хто-небудзь з вас, спадары «праваабаронцы», спрабаваў хоць колькі растлумачыць людзям, як ім паступаць у няпростай сітуацыі, даў хоць адну слушную параду? Не», — піша Дзмітрый Шамко.
«З кім атрымалася сустрэцца вам, спадары «праваабаронцы», для каго вашы «парады» дзейсныя і актуальныя? Вось гэта, бадай, і ёсць самая сапраўдная ганьба», — падсумоўвае ён.
-
Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»
-
Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця
-
Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары