Свет1010

Рада Фэдэрацыі Расеі прызнала незалежнасьць Асеціі і Абхазіі

Выпадак Асеціі і Абхазіі розьніцца ад Эрытрэі, Тымору-Лештэ і Косава тым, што Расея дзейнічае аднаасобна. Кітай стаіць за прынцып тэрытарыяльнае цэласнасьці, а Маскву на сёньня афіцыйна падтрымалі толькі тры краіны ва ўсім сьвеце — Беларусь, Вэнэсуэла і Сырыя.

Рада Фэдэрацыі Расеі адзінагалосна заклікала прэзыдэнта Расеі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Тое самае рашэньне сёньня мае прыняць таксама Дзяржаўная Дума Расеі. У Маскве знаходзяцца кіраўнікі самаабвешчаных рэспублік.

Гэтае рашэньне ня мае юрыдычнае сілы. Прызнаць незалежнасьць можа толькі Міністэрства замежных справаў на даручэньне прэзыдэнта. Пакуль няясна, ці пойдуць Пуцін і Мядзьведзеў на такі крок.

Прэцэдэнтамі апошняга часу былі Эрытрэя, Тымор-Лештэ і Косава. У выпадку афрыканскай і азіяцкай краінаў існаваў кансэнсус міжнароднае супольнасьці. У выпадку Косава рашэньне прымалася супольна заходнімі вялікімі дзяржавамі і ісламскімі краінамі, нягледзячы на скепсіс ці супраціў Расеі і Кітаю, і было падтрыманае шасьцю дзясяткамі краінаў.

Выпадак Асеціі і Абхазіі розьніцца тым, што Расея дзейнічае аднаасобна. Кітай стаіць за прынцып тэрытарыяльнае цэласнасьці, а Маскву на сёньня афіцыйна падтрымалі толькі тры краіны ва ўсім сьвеце — Беларусь, Вэнэсуэла і Сырыя.

У выпадку аднабаковага прызнаньня Расея сутыкнецца з халоднай рэакцыяй Захаду.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі склікае ў сымбалічны дзень 1 верасьня саміт Эўрасаюзу, каб абмеркаваць сытуацыю ў Грузіі. Сустрэча адбудзецца ў Брусэлі. Камэнтатары адзначаюць, што да стану прыхільнікаў цьвярдзейшае рэакцыі на дзеяньні Расеі далучылася канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, а пасьлядоўна прарасейскія пазыцыі займае толькі ўрад Бэрлюсконі (Італія).

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць